Авторизация
 

Гемафілія – спадчыннае захворванне

 Гемафілія – спадчыннае захворванне. Характэрна для прадстаўнікоў мужчынскага полу, да яе схільныя ўсе расы і сацыяльныя групы. У народзе хваробу называюць “вадкая кроў”. І сапраўды, яе склад паталагічны, таму парушаецца здольнасць да згортвання. Маленькая драпіна – і кровацячэнне не спыніць.

Але гэта знешнія праявы. Нашмат цяжэйшыя ўнутраныя, якія адзначаюцца ў суставах, страўніку, нырках. Кровазліцці ў іх могуць адбывацца нават без пабочнага ўздзеяння і цягнуць небяспечныя наступствы. За згусальнасць крыві адказваюць 12 асноўных бялкоў, якія павінны прысутнічаць у пэўнай канцэнтрацыі. Калі аднаго з іх няма, гэта правакуе хваробу.


Прычына гемафіліі хаваецца ў прыроджаным гене. Яго носьбіт – жанчына, прычым здаровая. І неабавязкова ўсе яе дзеці захварэюць. Верагоднасць – 50 : 50 – павышаецца, калі хворы бацька. Дзяўчынкі абавязкова становяцца носьбітамі гена гемафіліі.


Сімптомы могуць праяўляцца ўжо пры нараджэнні, або толькі з часам. Кровацячэнне адкрываецца без яўных прычын. Нярэдка дзіця нараджаецца з падцёкамі з носа, вачэй, пупа і спыніць іх цяжка.


Гемафілія праяўляецца вялікімі ацёчнымі гематомамі ад нязначнага ўздзеяння (напрыклад, націскання пальцам). Могуць паўтарыцца кровацячэнні з быццам ужо зажыўленай раны. Пакутуюць нос, дзясны. Ідуць кровазліцці ў суставы. Сляды крыві прысутнічаюць у мачы і кале. Аднак гэта неабавязкова сведчыць пра гемафілію, таму неабходна праводзіць дадатковыя даследаванні.


Хвароба невылечная. Не прыдумалі яшчэ спосаб прымусіць арганізм выпрацоўваць патрэбныя бялкі, калі ён не ўмее рабіць гэтага з нараджэння. Але сучасная медыцына дазваляе падтрымліваць узровень, пры якім можна жыць амаль нармальна.


Важна: хворае дзіця павінна заўсёды мець пры сабе пашпарт гемафіліка. У ім указваюцца тып немачы, група крыві, рэзус-фактар, а таксама інфармацыя аб прынцыпах аказання неадкладнай дапамогі. Бацькі павінны трымаць побач запас фактара згортвання, якога не хапае, паказваць дзіця гематолагу, артапеду, траўматолагу.

Фота для ілюстрацыі.
Ганна ЕРАФЕЕВА,
урач-гінеколаг ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта