Авторизация
 

Не правакуйце прыступ

 1 мая — Міжнародны астма-дзень

Бранхіяльная астма – хранічнае запаленчае захворванне дыхальных шляхоў. Праяўляецца прыступамі задышкі, часта суправаджаецца кашлем і перарастае ва ўдушша. Сустракаецца ў людзей усіх узростаў, але часцей у дзяцей. Прычым палова з іх перарастае хваробу.

У свеце звыш 300 мільёнаў чалавек пакутуюць ад астмы, іх колькасць пастаянна расце. У залежнасці ад прычыны ўзнікнення прыступаў выдзяляюць алергічную і неалергічную. Пра першую сведчаць абвастрэнні пры кантакце з пэўнымі раздражняльнікамі: пылком, поўсцю, хатнім пылам, некаторымі прадуктамі.


Прычын узнікнення бранхіяльнай астмы мноства. Напрыклад, рэзкія пахі: тытунёвага дыму, сродкаў бытавой хіміі, мыла, парфумы, выхлапных газаў. Сімптомы могуць праяўляцца праз некалькі хвілін пасля фізічнай нагрузкі – практыкаванняў, звязаных з удыханнем халоднага сухога паветра. Напрыклад, пры бегу зімой.


Пры цяжкай або вострай бранхіяльнай астме чалавек падчас прыступу дыхае ротам. Акрамя таго, калі дыхальныя шляхі звужаны, удыхаць лягчэй, чым выдыхаць. Прычына ў тым, што ўдых звыклы для нашага арганізма, і мышцы грудзей натрэніраваны на гэты рух. А выдых адбываецца без спецыяльных намаганняў. Мышцам цяжка зрабіць яго праз звужаныя дыхальныя шляхі.


Фактары, якія спрыяюць развіццю астмы: пыл, пылавыя кляшчы, пылок раслін, чадны газ, поўсць хатняй жывёлы, дым тытунёвых і курыльных сумесей, некаторыя лекі, касметыка, будаўнічыя матэрыялы.


Пры астме нельга спажываць рыбу і морапрадукты, ікру, тлустае мяса, вэнджаныя стравы, бабовыя, арэхі, яйкі, таматы, соусы, цытрусавыя, клубніцы, маліну, парэчкі, абрыкос, персік, дыню і алкаголь. Варта абмежаваць колькасць хлебабулачных вырабаў, здобы, цукру і солі, малочных прадуктаў.


Можна есці кашы з маслам, ненаварыстыя супы, курыцу, нятлустыя сасіскі і каўбасу, іржаны хлеб, аўсянае ці галетнае пячэнне, салаты з садавіны і гародніны. Прычым дробнымі порцыямі, чатыры – пяць разоў за дзень. Гатаваць лепш на пары, яшчэ можна варыць, тушыць і запякаць. Есці толькі цёплыя стравы. З напо- яў – мінеральная вада, чай, кава.


Пры лячэнні бранхіяльнай астмы важна дакладна выконваць прадпісанні ўрача. А яшчэ абмежаваць фактары, якія могуць справакаваць прыступ. Чым даўжэй займаешся самалячэннем – тым менш спрыяльны прагноз.


Анастасія ГРЫГАРОВІЧ,
урач-тэрапеўт Міёрскай паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 287
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 519
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 670
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 465
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 535
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 мая 2020
Андрей, Богдан, Василий, Давид, Денис, Ираклий, Лев, Макар, Михаил, Павел, Петр, Федор, Федот, Юлиан, Александра, Клавдия, Кристина, Фаина, Юлия, Семен

Именины 30 мая 2020
Адриан, Степан, Евдокия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта