Авторизация
 

У Міёрскай паліклініцы папяровыя рэцэпты заменяць на электронныя

 У райпаліклініцы папяровыя рэцэпты заменяць на электронныя. Нядаўна ў рэгістратуры райпаліклінікі мне прапанавалі атрымаць персанальную электронную картку для медабслугоўвання. Медрэгістратар патлумачыла, што ўнясе ў электронную базу мой асабісты нумар пашпарта. Затым падпішу форму інфармацыйнай згоды на карыстанне карткай. Працэс не затрымае чаргу. І плаціць не трэба. А я засумнявалася, ці ёсць у тым неабходнасць. 

— Электронныя карты прапануем, але не навязваем, — патлумачыла галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая. — Звычайна ўсё новае, невядомае ўспрымаецца не надта актыўна. Зарэгістравана пакуль тысяча карыстальнікаў. Многія, як і Вы, мяркуюць, што ў картцы няма патрэбы. Пры гэтым у перспектыве яна павінна з'явіцца ва ўсіх. Цяпер мы ажыццяўляем першы этап маштабнай рэспубліканскай праграмы па запуску электроннай аховы здароўя — электронныя рэцэпты. З часам пластыкавая картка заменіць і звыклыя амбулаторныя карты.


Ужо можна карыстацца атрыманай электроннай карткай?
— Пакуль толькі выдаём яе, бо створанае праграмнае забеспячэнне яшчэ тэсціруецца. Не настроена належным чынам электронная сувязь з аптэкамі Белфармацыі, дзе можна будзе атрымліваць патрэбны рэцэптурны прэпарат. Падчас працэсу наладкі рэцэпты выдаём на папяровым бланку.


Як працуе тэхналогія выпіскі электроннага рэцэпта?
— Урач уводзіць у камп'ютарную базу асабістыя дадзеныя пацыента, аглядае яго і прызначае лекі. Выпісваюцца прэпараты па непатэнтаванай міжнароднай назве. Ужо ў аптэцы можна выбіраць, ад якога вытворцы купляць. Правізар счытвае штрыхкод з карткі і на экране камп'ютара бачыць, што прызначылі хвораму. Тут жа ўказана і дазіроўка, правілы прыёму прэпарата і тэрмін дзеяння.
У агульнай базе будзе ўся гісторыя прызначэнняў. З яе дапамогай доктар зможа прасачыць, ці купляў пацыент лекі.


У чым перавага электронных рэцэптаў?
— Перш за ўсё яны павінны задаволіць людзей з хранічнымі захворваннямі, пажылых. Ім больш не давядзецца сядзець у чарзе ў паліклініцы толькі дзеля таго, каб зноў выпі- саць звыклае лякарства. Калі сістэма пачне працаваць на поўную моц, падаўжаць рэцэпт можна будзе аддалена па ўзгадненні з доктарам. На прыём прыходзіць толькі па выкліку.


Важны аспект — абарона электроннай інфармацыі.
— Хачу звярнуць увагу, што на самой картцы дадзеных няма. Яна толькі дазваляе атрымаць доступ да камп'ютарнай базы, дзе з часам будзе захоўвацца ўся інфармацыя пра пацыента. Гэта закрытая карпаратыўная сетка, прызначаная толькі для абмежаванага карыстання.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыла Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта