Авторизация
 

Дастаткова весці здаровы лад жыцця

 Вяршыняй, пераадолець якую павінен сам чалавек, называюць здароўе. Чамусьці задумвацца пра яго пачынаюць толькі пасля таго, як немач нагадае пра сябе.

Між тым, захворванне можна папярэдзіць. Дастаткова весці здаровы лад жыцця: прытрымлівацца рэжыму працы і адпачынку, асабістай гігіены, правільна харчавацца, шмат рухацца, загартоўвацца, не дапускаць шкодных звычак. Гэта дазволіць да старасці захаваць фізічнае і псіхічнае здароўе.


Перш-наперш вызначце, што ваш стыль — здаровы лад жыцця — і дакладна яго выконвайце. Харчуйцеся правільнай ежай і пераважна ў першай палове дня. Выключыце паўфабрыкаты, розныя фастфуды. Будзьце ўмеранымі ў ежы. Не дапускайце атлусцення, бо залішняя вага — гэта шлях да цукровага дыябету, артэрыяльнай гіпертэнзіі (гіпертаніі), хвароб суставаў. Ужывайце больш садавіны, агародніны, прыродных вітамінаў. Не злоўжывайце соллю, мучнымі вырабамі, жывёльнымі тлушчамі.


Здаровы лад жыцця немагчыма ўявіць без фізічных нагрузак і спорту. Ад гіпадынаміі пакутуюць усе органы. Рух наадварот нармалізуе кровазварот, зніжае ўзровень халестэрыну, трэніруе мышцу сэрца, засцерагае ад інфарктаў і інсультаў, ад астэапарозу.
Рабіце ранішнюю гімнастыку. Наведвайце басейн, саўну, хутка хадзіце не менш за 40 хвілін у дзень.


Важна прытрымлівацца асабістай гігіены. Чысціць зубы, прымаць душ, сачыць са скурай, пазногцямі, валасамі, зубамі, хадзіць у чыстым і акуратным адзенні — неад’емнае правіла сучаснага чалавека.


Адмоўцеся ад шкодных звычак: не курыце, тым больш не імкніцеся сысці ад праблем у свет наркатычнага і алкагольнага дурману.
Сон — важная частка нашага жыцця. Спіце не менш за 7,5 гадзіны ў добра праветрываемым памяшканні.
Беражыце здароўе з дзяцінства. Штогод праходзьце прафілактычны медыцынскі агляд. Гэта дапаможа выя- віць хваробы на ранняй стадыі. Пры недамаганні адразу звяртайцеся да ўрача.


Знаходзьце час для захапленняў. Будзьце добразычлівымі, спакойнымі і разважлівымі. Раздражненне і мітусня шкодзяць сэрцу і нервовай сістэме. Не трымайце зла, часцей усміхайцеся, каб зняць напружанне. Любіце блізкіх — гэта найвялікшая каштоўнасць.
Здароўе дапамагае дасягаць пастаўленых мэт, пераадольваць цяжкасці. Запрасіце здаровы лад у сваё жыццё.

Фота для ілюстрацыі.
Людміла ПРЫШЧЭП,
урач аддзялення прафілактыкі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта