Авторизация
 

Парушэнне паставы выявілі ў 4 % школьнікаў раёна

 Па выніках прафілактычных медаглядаў, якія праводзіліся ў раёне летась, парушэнне паставы выявілі ў 4 % школьнікаў (у 2017 — 0,9 % ад абследаваных). Скрыўленне пазваночніка (скаліёз) у 2,25 % вучняў.

Парушаецца пастава пад уплывам розных прычын, у ліку якіх спадчынныя асаблівасці будовы шкілета і мышачнай сістэмы, няправільны рост, слабае фізічнае развіццё, недахоп актыўнасці, нерацыянальнае харчаванне, няправільнае становішча цела пры разнастайных статычных позах у час заняткаў, сну, гульняў, неадпаведная ўзросту мэбля.

Згодна з патрабаваннямі санітарных норм і правіл працэс навучання ў школах павінен быць арганізаваны ва ўмовах захавання здароўя, падтрымкі працаздольнасці і неабходнай рухальнай актыўнасці дзяцей. Важна, каб падчас урокаў праводзіліся фізкультхвілінкі. Класы неабходна аснашчаць функцыянальнай вучнёўскай мэбляй, якая згодна росту дзяцей мае шэсць асноўных памераў, адрозных каляровай і лічбавай маркіроўкай. Рассаджваць за парты трэба з улікам росту і паказчыкаў здароўя.


На рабочым месцы важна, каб спіна пры сядзенні датыкалася да спінкі крэсла, перадплеччы свабодна ляжалі на стале, вышыня якога — па локаць, а ногі, сагнутыя ў каленях пад прамым вуглом, упіраліся ў перакладзіну стала ці спецыяльную падстаўку. Пры рабоце за камп’ютарам экран яго павінен размяшчацца на ўзроўні вачэй. Добра, калі рэгулюецца становішча манітора.


Санітарнымі нормамі і правіламі абмежаваны штодзённы камплект падручнікаў з пісьмовымі прыладамі (без уліку ранца, рукзака ці партфеля):
- 1,5 кілаграма для вучняў 1 — 2 класаў;
- 2 кг — 3 — 4 класаў;
- 2,5 кг — для 5 — 6 класаў;
- 3 кг — для 7 — 8 класаў;
- 3,5 кг — для 9 – 10 класаў.


Трэба сачыць, каб школьнікі не перагружалі сябе звыш нормы падручнікамі, якія звычайна ляжаць у партфелі і, як правіла, у адной руцэ. Лепш за ўсё насіць кнігі ў ранцы. Калі ён за плячыма, рукі свабодна рухаюцца ў такт хадзьбы. Да таго ж, ранец умацоўвае мышцы тулава, дапамагае выпрацаваць стройную фігуру.


Выкананне элементарных правіл пазбавіць ад шматлікіх праблем са здароўем у будучым. Калі ваша дзіця сядзіць за сталом у няправільнай позе, сутуліцца ці скардзіцца на боль у спіне, абавязкова пакажыце яго артапеду.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна МАЦУК,
урач-гігіеніст па гігіене
дзяцей і падлеткаў
Міёрскага РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта