Авторизация
 

Аўтызм азначае адрыў ад рэальнасці

 Аўтызм (ад лацінскага autos — сам) азначае адрыў ад рэальнасці, адасобленасць ад свету. Ранні дзіцячы аўтызм сустракаецца ў 4-5 выпадках на 10 тысяч насельніцтва. Хлопчыкі пакутуюць ад яго ў 4-5 разоў часцей, чым дзяўчаткі. Прычыны захворвання да канца не даследаваны.

Поўнасцю карціна аўтызму фарміруецца ў дзіцяці да 2,5-3 гадоў, але раннія сімптомы можна выявіць і ў першыя месяцы жыцця. У такога малога парушаецца “комплекс ажыўлення”, характэрны для нармальнага развіцця: ён слаба рэагуе на святло, на бразготку (рус. погремушка). Нашмат пазней за сваіх равеснікаў пачынае пазнаваць маці, аднак не цягнецца да яе, не ўсміхаецца, не рэагуе, калі яна адыходзіць. Для яго характэрны адсутнічаючы, нерухомы погляд скрозь чалавека, ён не адгукаецца на сваё імя.


Ёсць прыкметы, па якіх можна распазнаць схільнасць да аўтызму ў шасцімесячнага дзіцяці: празмерная пасіўнасць ці наадварот актыўнасць, адмова ад мацярынскага малака, адсутнасць рэакцыі на галасы і з’яўленне бацькоў, спроба ўхіліцца ад дотыкаў, магчымае адставанне ў развіцці, паскораны рост галавы і чэрапа. А яшчэ малы не зазірае нікому ў вочы, не разглядае прадметы.


У больш дарослым узросце вылучаюцца наступныя сімптомы: дзіця не імкнецца да стасункаў, адасоблена ад навакольнага свету, супраціўляецца перамене абстаноўкі, схільнае да паўтарэння слоў і дзеянняў, мае аднастайныя інтарэсы, рытуалы, парушэнні мовы (не гаворыць або гаворыць многа, але з нябачным субяседнікам), неэмацыянальнае ў адносінах да блізкіх, вельмі трывожнае і пужлівае, дрэнна рэагуе на зрокавыя і слыхавыя стымулы (у раннім узросце ў іх могуць падазраваць слепату і глухату), моцна прывязваецца да некаторых прадметаў і не хоча з імі расставацца.


Любая з гэтых прыкмет, а тым больш іх сукупнасць, павінны насцярожыць бацькоў. У той жа час не варта праяўляць залішнюю нервовасць. Трэба памятаць, што кожнае немаўля мае свой характар, асаблівасці, таму ставіць дыягназ павінны ўрачы. Задача бацькі і маці — быць уважлівымі да малога, не замыкацца ў сваіх праблемах, кантактаваць з іншымі сем’ямі, дзе растуць дзеці з аўтызмам.


У канцы 2011 года ў Беларусі створана Міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя “Дзеці. Аўтызм. Бацькі”. З 2012 года дзейнічае сайт арганізацыі www.autism.by і звязаны з ім форум, дзе людзі дзеляцца вопытам зносін з такімі дзеткамі, атрымліваюць падтрымку.
Па пытаннях праблемы аўтызму можна звярнуцца ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі па адрасе: Віцебскі раён, п. Віцьба, вул. Цэнтральная, 1а. Папярэдні запіс на кансультацыю па тэлефонах 8 (0212) 61 45 82 — загадчык дзіцяча-падлеткавага аддзялення дыспансера Алена Леанідаўна Данілава або 69 29 69 — загадчык дзіцячага псіханаркалагічнага аддзялення стацыянара Таццяна Пятроўна Мужычэнка.

Фота для ілюстрацыі.
Ганна САКАЛОВА,
урач-педыятр Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта