Авторизация
 

Пры плоскаступнёвасці абутак мае значэнне

 Па выніках прафілактычных медыцынскіх аглядаў у 2017-2018 навучальным годзе плоскаступнёвасць выяўлена ў 23 % абследаваных вучняў Міёрскага раёна. У 1-4 класах — 16,4 %, у старэйшых (9-11) — у 36,7 %.

У норме ў дзетак да двух гадоў звод ступні адсутнічае, адзначаецца так званая фізіялагічная плоскаступнёвасць. Гэта звязана з тым, што касцявая тканіна яшчэ не сфарміравана, утрымлівае недастаткова мінеральных рэчываў, слаба развіты звязкі і мышцы. У гэтым узросце на падэшвеннай паверхні ступні, на месцы зводу ёсць тлушчавая “падушачка”. Калі дзіця пачынае хадзіць, яна выконвае функцыю амартызатара.

  
Пасля двух-трох гадоў косці, мышцы і звязкі становяцца больш трывалымі, ідзе працэс фарміравання правільнай формы ступні. Толькі ў шэсць гадоў можна вызначыць, ці ёсць праблемы.

  
Звод ступні ўтвараецца з касцей і звязак. Ён забяспечвае амартызацыю ў час бегу і хадзьбы. Пры нармальна сфарміраванай ступні ўсяго тры кропкі судакранання з падлогай: пятка, “падушачка” пад вялікім пальцам і знешняе рабро ступні (ад мезенца да пяткі).

  
Пры плоскаступнёвасці звод дэфармуецца, уся падэшвенная паверхня распластваецца і прылягае да зямлі ці падлогі. Цэнтр цяжару цела змяшчаецца, што садзейнічае парушэнню паставы. А гэта ў сваю чаргу можа выклікаць розныя паталагічныя праблемы з боку мышц, суставаў, унутраных органаў.

  
Прычынамі плоскаступнёвасці могуць стаць спадчыннасць, прыроджаная слабасць звязачна-мышачнага апарата ступні, яго параліч (як наступства ДЦП ці поліяміэліту), рахіт, павышаныя нагрузкі на ногі (маса цела вышэй за норму, заняткі штангай, скачкі з вышыні і інш.), траўмы.

  
Пры нізкай рухомасці дзіцяці верагоднасць развіцця праблемы вышэй. Гэта асабліва актуальна ў наш час, калі змалку падоўгу затрымліваюцца ля камп’ютараў, са смартфонамі, мала бегаюць на вуліцы. Маладому арганізму неабходны пастаянны рух. Падыдуць гульнёвыя практыкаванні, спецыяльныя масажныя мячы, эспандары, якія ўмацоўваюць звязачна-мышачны апарат ступні. Для яе правільнага фарміравання рэкамендуюць планамерныя працэдуры загартоўкі, а таксама масаж: хадзіць басанож па пяску, гальцы, іншых няроўных паверхнях, напрыклад, дома па рассыпаным на падлозе гароху. Карысныя кантрасныя ванны для ног. Для папярэджання плоскаступнёвасці неабходна паўнацэннае харчаванне з дастатковым утрыманнем кальцыю, фосфару, вітаміну Д.

  
Важная роля абутку. Неабходны невялікі абцасік (0,5 сантыметра), мяккі супінатар і жорсткі заднік. У разношаным абутку, які дастаецца ад старэйшых дзяцей, няправільна размяркоўваецца нагрузка на ступню. Шкодным лічыцца і надта вузкі ці шырокі абутак.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна МАЦУК,
урач-гігіеніст па гігіене дзяцей
і падлеткаў РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 951
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 410
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта