Авторизация
 

Эпідэміялагічная сітуацыя на Міёршчыне сёлета

 Пік вострых рэспіраторных захворванняў звычайна прыпадае на студзень-люты. Эпідэміялагічная сітуацыя сёлета на ўзроўні мінулых гадоў. Але непакояць імклівыя тэмпы, з якімі інфекцыя распаўсюджваецца па арганізме. Як ад яе засцерагчыся, спытаем у галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Алены СІВОЙ.

Алена Фёдараўна, якая эпідэміялагічная сітуацыя па Міёршчыне?
— Успышкі вострых вірусных інфекцый рэгіструюцца з пачатку лютага. Згодна статыстыцы, па панядзелках да ўрачоў у раёне звяртаюцца 70-80 чалавек, у астатнія дні — 40-60. З іх палову складаюць дзеці. Яны пераносяць хваробу лягчэй. Аднак сёлета вірусныя інфекцыі адрозніваюцца агрэсіўнасцю: імкліва развіваецца пнеўманія. Яна працякае з ускладненнямі. Цяпер пяць чалавек у рэанімацыйным аддзяленні, двое з іх падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Адзначу, што сярод іх няма прывітых. Не спрачаюся: тыя, хто рабіў прышчэпку супраць грыпу, таксама хварэюць, але ў лёгкай форме, без ускладненняў. Вакцынацыя ў чарговы раз даказвае сваю эфектыўнасць.


Якія сімптомы захворвання прымушаюць насцярожыцца?
— Высокая тэмпература, якая дрэнна збіваецца. Літаральна за суткі з’яўляюцца задышка і слабасць. Пры самалячэнні можна прапусціць момант, калі развіваецца пнеўманія. Таму трэба адразу звяртацца ў паліклініку або выклікаць урача на дом. У кабінеце №39 арганізаваны пярвічны прыём пацыентаў з высокай тэмпературай. Урач правядзе агляд і прызначыць лячэнне. Трэба абавязкова захоўваць пасцельны рэжым. Калі тэмпература трымаецца больш за тры дні, неабходна выклікаць спецыяліста на дом. Гэта не значыць, што можна запрашаць урача калі заўгодна. Пры вострай віруснай інфекцыі тэмпература перыядычна ўзнімаецца, але лёгка збіваецца. Калі пасля паляпшэння зноў атакуе гарачка, не сумнявайцеся. Наступствы пнеўманіі непрадказальныя, магчымы нават смяротны вынік.


Цяпер у стацыянары займаемся перапрафіляваннем ложкавага фонду менавіта для хворых на пнеўманію. Іх шмат, але пра эпідэмію гаварыць пакуль рана.


У чым складанасці лячэння?
— Часта арганізм не рэагуе на тэрапію. Ледзь толькі з’явіліся першыя сімптомы хваробы, пачынаем прымаць антыбіётыкі. А яны пры звычайнай інфекцыі не патрэбны, бо дзейнічаюць не на сам вірус, а на бактэрыі. Ідзе іх прывыканне да антыбіётыкаў. У выніку арганізм не рэагуе, а калі яны сапраўды неабходныя. Рэкамендую пачынаць лячэнне супрацьвіруснымі прэпаратамі, калі праз тры дні не наступае аблягчэнне, абавязкова звярнуцца да ўрача.


Калі ў доме хворы з віруснай інфекцыяй...
— Абмяжуйце яго зносіны з астатнімі членамі сям’і, асабліва пажылымі і тымі, хто мае хранічныя захворванні. Насіце медыцынскую маску або ватна-марлевую павязку ў чатыры слаі. Выдзеліце асобны пакой, часцей праветрывайце яго і рабіце вільготную ўборку.


Пры высокай тэмпературы забаронены цеплавыя працэдуры, таму адмоўцеся ад гарчычнікаў, банак і кампрэсаў. Аблегчыць стан пацыента паласканне носа і горла солевымі растворамі, адварамі з траў, прымяненне спрэяў.


Як і калі збіваць тэмпературу?
— Калі тэмпература да 38,5 градуса і добра сябе адчуваеце, прымаць жарапаніжальныя прэпараты рана. Арганізм самастойна змагаецца з хваробай. Калі ж цяжка пераносіце гарачку, збівайце пасля 38 градусаў. Гэта мае дачыненне менавіта да віруснай інфекцыі: ёсць насмарк, пакашліванне, баліць галава і пяршыць у горле.


Якім павінна быць харчаванне?
— Пажадана менш каларыйная, лёгкая ежа. Ешце фрукты, прычым мясцовыя: яблыкі, ігрушы. Цытрусавыя могуць выклікаць алергію ў аслабленым арганізме. Рабіце морсы і кампоты. Карысныя полівітаміны, у канцы зімы яны неабходны ўсім.


Многіх непакоіць, што ў садок і школу адпраўляюць дзяцей з кашлем, насмаркам.
— Не прыняць дзіця ў калектыў можна толькі з прыкметамі захворвання. Звычайна кашаль пасля хваробы рэшткавы і перыядычны. Ён раздражняе слізістую, але не заразны для акружаючых. Насцярожыць павінны гнойныя выдзяленні з носа, што сведчыць пра наяўнасць у арганізме віруснай інфекцыі. Калі з’явіўся насмарк або кашаль, але няма тэмпературы, лепш пакіньце дзіця дома.


Што трэба рабіць, каб загадзя падрыхтавацца да сезона прастуд?
— Перш за ўсё неабходна вакцынацыя, якую праводзяць мінімум за месяц да прагназуемых успышак інфекцыйных захворванняў. Прымаць імунамадулятары можна, але наўрад ці яны дадуць чакаемы эфект. Іх павінен прызначаць урач-імунолаг з улікам імуналагічнага статусу. Падтрымлівайце імунітэт полівітамінамі і правільным харчаваннем, сваю важкую ролю сыграе здаровы лад жыцця.


У час эпідэміі звядзіце да мінімуму наведванне людных месцаў. Калі ёсць магчымасць, застаньцеся дома. Магазін, паліклініку наведвайце толькі пры вострай неабходнасці (медагляд можа пачакаць). Пры першых прыкметах хваробы абмяжуйце кантакты з акружаючымі. І ні ў якім разе не пераносьце інфекцыю “на нагах”. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 956
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 614
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 995
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 275
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта