Авторизация
 

Зубы і здароўе: кансультуе стаматолаг Міёрскай паліклінікі Таццяна Гарбачова-Голер

 Здаровыя зубы — важны складнік здароўя ўсяго арганізма. Калі з імі ўзнікаюць праблемы, пакутуюць і іншыя органы. Як захаваць прыгожую ўсмешку, расказвае загадчыца стаматалагічнага аддзялення раённай паліклінікі Таццяна ГАРБАЧОВА-ГОЛЕР.

Таццяна Сяргееўна, як стан зубоў адбіваецца на здароўі?
— Калі няма зубоў, ежа дрэнна перажоўваецца, а значыць, пакутуе страўнікава-кішэчны тракт. Горш засвойваюцца і не паступаюць у дастатковай колькасці неабходныя для пабудовы клетак, гармонаў элементы. Наогул, усе органы ўзаемазвязаны, і змяненні ў рабоце аднаго могуць выклікаць збоі ва ўсім арганізме.


Дастаткова два разы на дзень чысціць зубы ці неабходны дадатковыя працэдуры?
— Пасля чысткі шчоткай рэшткі ежы застаюцца паміж зубамі. Выдаліць іх можна зубной ніткай (флосам). Калі няма магчымасці пачысціць, хаця б папаласкаць вадой.


Можна карыстацца апалосквальнікамі, якія папярэджваюць прыліпанне мікраарганізмаў да паверхні зубоў. Іх дзеянне кароткачасовае — адна-дзве гадзіны. Хтосьці мяркуе такім спосабам пазбавіцца ад непрыемнага паху з рота. Але прычыны могуць быць не толькі ў дрэнных зубах. Часта пах сведчыць пра непаладкі ў рабоце страўнікава-кішэчнага тракту.


Негатыўна стаўлюся да зубачыстак. Пры пастаянным іх прымяненні пачынае разбурацца костка, зуб расхістваецца. У выніку можна без яго застацца.


Правільна выбраць зубную шчотку можна самому або пракансультавацца ва ўрача?
— Калі зубы здаровыя, не курыце, не злоўжываеце кавай, не носіце брэкеты, падыдзе звычайная шчотка сярэдняй жорсткасці. Пры захворваннях слізістай абалонкі і пэўных іншых яе падбіраюць індывідуальна.


Якой павінна быць паста?
— З утрыманнем фтору ў 1500 ррm. Можна чаргаваць іх з тымі, што ўтрымліваюць кальцый. Не варта злоўжываць адбельвальнымі пастамі, якія агрэсіўна ўздзейнічаюць на эмаль. Карыстацца імі можна толькі два тыдні, зрабіўшы перапынак хаця б на месяц. Потым абавязкова чысціць зубы пастай з кальцыем. Праз некаторы час можна паўтарыць курс адбельвання. Але ідэальныя белыя зубы на экранах тэлевізараў — хутчэй за ўсё пратэзы ці вініры. Такога эфекту не чакайце.


Якое харчаванне карыснае для зубоў?
— Дробнае і частае. Пажадана знізіць колькасць лёгказасваяльных вугляводаў (цукар, цукеркі, пячэнне, здоба). Карысныя для здароўя зубоў малочныя прадукты, садавіна і агародніна, мяса і рыба. Натуральныя сокі, але піць іх трэба праз трубачку, каб кіслата не раз’ядала эмаль. Замест ледзянцоў лепш выбраць жэлацінавыя цукеркі. Пасля салодкага з’есці кавалачак сыру ці выпіць моцны чай, каб знізіць кіслотнасць.


Што такое карыес і як з ім змагацца?
— Гэта інфекцыйнае захворванне. Мікробы, якія жывуць на паверхні зубоў, выпрацоўваюць кіслату і разбураюць іх. Калі цалуеце маленькае дзіця, аблізваеце яго лыжку, перадаяце яму свае мікраарганізмы. Зубоў яшчэ няма, а мікробы ўжо іх чакаюць. Карыстайцеся сярэбранымі лыжкамі, якія валодаюць антыбактэрыяльнай уласцівасцю.


З якога ўзросту пачынаць чысціць зубы? Ці трэба лячыць малочныя?
— Культуру клопату пра сябе неабходна прывіваць з дзяцінства. Як толькі прарэзаліся зубкі, пасля кармлення праціраць іх медыцынскім бінтом. Пазней карыстацца пастай, згодна з узростам. Яна не павінна ўтрымліваць фтор, а шчотка — быць мяккай, каб не траўмаваць далікатныя зубкі.


Малочныя зубы абавязкова трэба лячыць, інакш інфекцыя выходзіць на костку. А пад імі — зародкі пастаяннага, без якіх можна застацца. Калі толькі з’яўляюцца першыя пастаянныя зубы (размяшчаюцца за ўсімі малочнымі), можна правесці герметызацыю фісур. Важна не ўпусціць час, не чакаць, пакуль пакажацца ўвесь зуб, а толькі жавальная паверхня. Яе заліваюць прэпаратам, які ўтрымлівае фтор, і запячатваюць. Гэта папярэджвае ўзнікненне карыесу.


Некаторыя аддаюць перавагу выдаленню, а не лячэнню зуба, калі ён непакоіць.
— Лічу, ні адзін імплант, ні адна канструкцыя не можа быць лепшай за свае зубы. А калі даглядаць іх, не давядзецца стаяць перад выбарам.


Часам пацыенты адчуваюць страх перад стаматолагам. Як з гэтым змагаецеся?
— Стараюся не дапусціць. Калі дзіця прыходзіць на прафілактычны агляд, паказваю абсталяванне і дэманструю, як яно працуе. Важна зразумець, што лячыць зубы не страшна і не балюча. Калі ж на прыёме дарослы пацыент, які сціскаецца ў камячок, стараюся супакоіць, папярэджваю, што буду рабіць. Цяпер існуе шмат спосабаў абязбольвання, таму адмаўляцца ад лячэння не варта.


Галоўнае ў Вашай рабоце…
— Любіць яе. Калі з душой адносішся да справы, перажываеш за кожнага чалавека — вынік радуе і яго, і доктара.


Што параіце пацыентам?
— Сачыць за сваімі зубамі і вучыць гэтаму дзяцей. Нават калі дрэнная спадчыннасць, пры належным доглядзе ніякі карыес не страшны. І абавязкова кожныя паўгода наведваць стаматолага, лепш — у прафілактычных мэтах.

Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта