Авторизация
 

Тытунь забівае пяць мільёнаў жыхароў зямнога шара штогод

 Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, тытунь забівае пяць мільёнаў жыхароў зямнога шара штогод ці 11 тысяч чалавек кожны дзень. Згодна з прагнозамі, да 2020 года ён стане галоўнай прычынай смерці 10 мільёнаў.

Тытунёвы дым уздзейнічае практычна на ўсе органы, выклікаючы ці абвастраючы шматлікія хваробы. У чалавека, які выкурвае адзін-два пачкі цыгарэт за дзень, верагоднасць узнікнення анкалагічнай паталогіі лёгкіх павялічваецца ў 40 разоў. Тытунёвы дым — моцны стымулятар пухліннага росту. Даказаны яго ўплыў на развіццё раку паражніны рота, стрававода, гартані, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы. Пасіўнае курэнне таксама фактар рызыкі.


Апошнім часам становіцца модным кідаць курыць з дапамогай электронных цыгарэт. Аднак такі спосаб не эфектыўны, бо рытуал курэння застаецца тым жа. Існуе рызыка перадазіроўкі нікаціну, бо яго колькасць немагчыма кантраляваць, што можа прывесці да інтаксікацыі арганізма.


Вучоныя даказваюць, што шкодны любыя цыгарэты. Да з’яўлення так званых “лёгкіх” ракавыя пухліны выяўлялі толькі ў верхняй частцы лёгкіх. Цяпер і ў ніжняй. Аматары “слабенькіх” цыгарэт робяць глыбокія зацяжкі, выкурваюць больш, каб кампенсаваць паступленне нікаціну.


Лёгкія цыгарэты не змяншаюць рызыку захварэць ракам, бо канцэрагенным дзеяннем валодае не столькі нікацін, колькі араматычныя смолы, а іх узровень практычна не мяняецца.


Курэнне — не адзіная прычына анкалагічных захворванняў, але варта памятаць, што пры адмове ад шкоднай звычкі ў сярэднім і старэйшым узросце можна зменшыць рызыку ўзнікнення пухлін ад 5 да 15 працэнтаў, а таксама інфарктаў і інсультаў.
Каб не адолела хвароба, выконвайце правілы здаровага ладу жыцця.


1. Адмоўцеся ад курэння.
2. Лішняя вага павышае рызыку развіцця раку малочнай залозы, прастаты, лёгкага, тоўстага кішэчніка і ныркі. Умераная фізічная актыўнасць, як мінімум 30 хвілін у дзень, паляпшае якасць жыцця і дапамагае падтрымліваць здаровую вагу. Калі няма часу наведваць спартыўную залу ці фітнес-клуб, прагульвайцеся пешшу па свежым паветры, рабіце прабежкі, гімнастыку дома.


3. У дзень ешце не менш за 400 грамаў садавіны і агародніны. Павялічце спажыванне злакаў і бабовых культур, імкніцеся, каб у дзённым рацыёне ўтрымлівалася не менш за 35 грамаў харчовых валокнаў з цэльных зёрнаў ці вотруб’я. Абмяжуйце тлустую ежу, асабліва жывёльнага паходжання.


4. Рак скуры напрамую звязаны з сонечным апраменьваннем. Пазбягайце паўдзённага сонца, абараняйце скуру адзеннем, выкарыстоўвайце спецыяльны крэм, не наведвайце салярыі.


5. Неабходна рэгулярна праходзіць прафілактычны агляд і абследаванні згодна з узростам і групай рызыкі.
Правільныя адносіны да свайго здароўя дазволяць знізіць рызыку развіцця раку на 90%. Гэта азначае, што пры пэўных намаганнях кожны з нас мае шанц жыць без пухлінных захворванняў.

Фота для ілюстрацыі.
Галіна ФЕДУКОВІЧ,
галоўны санітарны ўрач раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта