Авторизация
 

4 лютага — Міжнародны дзень барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі

 Чацвёртага лютага — Міжнародны дзень барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі. Гэта дата заклікае надаваць больш увагі свайму здароўю, знаходзіць сілы і рэсурсы змагацца з немаччу. На якія сімптомы варта звярнуць увагу, расказала ўрач-тэрапеўт раённай паліклінікі Наталія БЯЛЯЦКАЯ.

Наталія Захараўна, якая ў раёне сітуацыя па анкалагічнай захворваемасці?
— На ўліку ў анколага 670 чалавек, з іх 83 выяўлены ў 2018 годзе. Прычым 12 выпадкаў — у запушчанай стадыі. Гэта людзі працаздольнага ўзросту. Непакоіць, што хвароба маладзее. Найбольш захварэўшых ва ўзросце 50-59 гадоў, ёсць і такія, каму няма 30-ці.


Якія формы пераважаюць?
— Згодна са статыстыкай, у мужчын часта выяўляюць рак лёгкіх, апошнім часам более выпадкаў, калі хваробай паражона прастата. У жанчын уразлівая малочная залоза.


Што ўплывае на развіццё анкалогіі? Хто ў групе рызыкі?
— У першую чаргу, тыя, каму пастаўлены дыягназ перадракавых захворванняў: хранічны атрафічны гастрыт, эрозія шыйкі маткі, паліпы тоўстага кішэчніка. Рызыка высокая, калі мець залішнюю вагу, курыць, няправільна харчавацца, мала рухацца. Немалаважная роля генетыкі. Калі ў кагосьці з родных была анкалогія, рызыка павялічваецца. Аднак спадчынная схільнасць можа і не праявіць сябе, калі весці здаровы лад жыцця.


Можна папярэдзіць рак?
— Цалкам выключыць рызыку немагчыма. Можна значна скараціць верагоднасць яго ўзнікнення. Што да харчавання, трэба выключыць ці абмежаваць у меню вострае, смажанае, вэнджанае, газіраваныя напоі. Аддаваць перавагу гародніне, лепш варанай, тушанай ці прыгатаванай на пары. Адмовіцца ад курэння. Абмежаваць час знаходжання на сонцы. Увогуле, прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.


Існуе меркаванне, што рак — хвароба пакрыўджаных людзей. Як лічыце Вы?
— Несумненна, дэпрэсія і стрэс негатыўна ўплываюць на здароўе. Гэта можа паслужыць штуршком. Аслаблены арганізм заўсёды ўспрымальны да хваробы. Не хавайце сваіх эмоцый, не злуйцеся, старайцеся дараваць крыўдзіцелю. Памятайце, што самае галоўнае — жыць у згодзе з самім сабой.


Як выявіць новаўтварэнні?
— Гэтаму спрыяюць штогадовыя медыцынскія агляды. Напрыклад, калі размова ідзе пра рак лёгкага, яго можна заўважыць на здымку пры флюараграфіі. Часта людзі самі звяртаюцца, калі штосьці непакоіць. У многіх выпадках праблему выяўляе ўчастковы тэрапеўт і накіроўвае да анколага. Наогул, жанчынам неабходна кожны менструальны цыкл праводзіць самаагляд грудзей. Перад люстэркам параўнаць, ці сіметрычныя яны, праверыць, каб не было ўшчыльненняў. Для гэтага пальцамі прамацаць кожны міліметр грудзей. Націснуць на сасок, ці ёсць крывяністыя выдзяленні. Могуць яны быць і на ніжнім адзенні.


Якія сімптомы павінны насцярожыць? Калі звяртацца да ўрача?
— Занепакоенасць павінны выклікаць любыя ўшчыльненні на целе. Звяртайце ўвагу на радзімкі: калі змяніўся іх колер, памер ці структура, абавязкова пакажыцеся ўрачу. Галаўны боль, адсутнасць апетыту, слабасць, павелічэнне лімфавузлоў, дрэнныя аналізы таксама могуць указваць на змяненні ў арганізме.


Галоўнае, не цягнуць час, адразу звярнуцца да ўрача. Дыягназ можа і не пацвердзіцца, а нявызначанасць і страх падарвуць здароўе. Чым хутчэй пачалі тэрапію — тым большая яе эфектыўнасць. На ранніх стадыях рак добра паддаецца лячэнню. Будзьце ўважлівыя да сябе, прыслухоўвайцеся да свайго арганізма.


Бывае, нічога не турбуе і раптам чалавек даведваецца, што ў яго рак.
— У некаторых выпадках сімптомы праяўляюцца не адразу. Гэта залежыць ад таго, дзе лакалізавана пухліна. Напрыклад, у бронхах: чалавек доўгі час кашляе, і яму могуць паставіць памылковы дыягназ. Потым пачынаецца крывахарканне. У любым выпадку, калі нешта непакоіць, неадкладна звяртайцеся да ўрача. Ён выявіць прычыну і прызначыць лячэнне.


Дыягназ пастаўлены, што далей?
— Накіроўваем пацыентаў на даабследаванне ў Полацкі ці Віцебскі анкадыспансеры. Там ставяць канчатковы дыягназ, робяць аперацыі і праводзяць хіміятэрапію.


Як уплывае на стан пацыента псіхалагічны настрой і падтрымка родных?
— У любым выпадку трэба быць на пазітыве. Разумею, гэта няпроста. Але менавіта ад чалавека залежыць, як пройдзе лячэнне. Трэба верыць у лепшае і трымацца за жыццё.


Калі вылечылі анкалогію на ранняй стадыі, якая верагоднасць рэцыдыву?
— Існуе пяцігадовы рубеж выжывальнасці. На Міёршчыне ён складае 57,9%. Паказчык значны, улічваючы, што некаторыя звяртаюцца за дапамогай надта позна.
Паўтаруся, што рак — не прысуд, толькі важна своечасова пачаць змагацца з ім.

Фота аўтара.
Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта