Авторизация
 

Рэгіструюцца спарадычныя выпадкі грыпу

 На 10 студзеня ў Беларусі рэгіструюцца спарадычныя выпадкі грыпу. У асноўным гэта вірусы А(Н1N1) і А(Н3N2). Па прагнозах спецыялістаў, больш інтэнсіўны рост захворваемасці прыпадзе на канец студзеня-пачатак лютага, у звычайныя для нашай краіны тэрміны. 

На працягу апошніх гадоў рэзкіх пад’ёмаў захворваемасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі няма. Падобная сітуацыя назіраецца ў многіх краінах еўрапейскага рэгіёну, але ў некаторых з іх часцей выяўляюць вірус грыпу. Пра лакальныя ўспышкі інфармавалі Грэцыя, Латвія, Славакія і Узбекістан. Шырока распаўсюджаны грып у Ісландыі, Нарвегіі, Партугаліі, Турцыі і Швецыі.


Лепшай і эфектыўнай абаронай ад грыпу лічыцца імунізацыя. У непрышчэпленых рызыка падхапіць вірус у 6,4 раза вышэй. Нават калі чалавек захварэе, перанясе інфекцыю без ускладненняў.


У кастрычніку-лістападзе летась супраць грыпу прышчапіліся 42,5 працэнта насельніцтва раёна ці 8472 чалавекі, з іх за кошт рэспубліканскага бюджэту 3030 чалавек, мясцовага — 3845, за кошт прадпрыемстваў і арганізацый 1599, за асабістыя сродкі грамадзян — два.


Грып небяспечны, перш за ўсё, сур’ёзнымі постгрыпознымі ўскладненнямі (бранхіты, пнеўманіі, паражэнне сардэчнай мышцы і г.д.), а таксама абвастрэннем хранічных захворванняў. Не выключаны смяротныя вынікі. Асабліва гэта мае дачыненне да аслабленых людзей, пажылых, дзяцей.


Каб не захварэць, неабходна ўмацоўваць імунітэт: высыпацца, больш бываць на свежым паветры. Хадзьба з правільнай рэгуляцыяй дыхання ўзмацняе лёгачную вентыляцыю, паляпшае сістэму кровазвароту, загартоўвае арганізм. На прагулку неабходна апранацца па надвор’і, не пераахалоджвацца. Закрытае памяшканне часцей праветрываць. Умацаванню арганізма садзейнічае правільнае харчаванне: уключайце ў рацыён прадукты, якія ўтрымліваюць вітаміны А, С, цынк і кальцый (цытрусавыя, ківі, салодкі перац, малочныя і кісламалочныя прадукты, цвёрдыя сыры, рыба, ялавічына, морква, разынкі, курага і інш.).


Для прафілактыкі неабходна:
- пазбягаць блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі, з тэмпературай і кашлем;
- у перыяд эпідэміі не наведваць ці скараціць час знаходжання ў шматлюдных месцах, пазбегнуць інфіцыравання дапаможа медыцынская маска;
- не датыкацца да рота і носа, часцей мыць рукі вадой з мылам ці выкарыстоўваць сродкі для дэзынфекцыі на спіртавой аснове;
- для абароны ад перадачы грыпу не абменьвацца мабільнымі тэлефонамі і адмовіцца ад поціскаў рук;
- павялічыць прыток паветра ў жылыя памяшканні;


- выкарыстоўваць абаронныя маскі пры кантакце з хворым;
- весці здаровы лад жыцця.


Калі ў сям’і ёсць хворы, ізалюйце яго ў асобны пакой, дома насіце маскі,

выконвайце правілы асабістай гігіены, рэгулярна праветрывайце пакоі і рабіце вільготную ўборку.

Алена ТАНКАВІД,
урач-эпідэміёлаг (загадчык)

санітарна-эпідэміялагічнага

аддзела РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта