Авторизация
 

Пад будучую паліклініку ў Міёрах адводзіцца ўчастак у 1, 46 га

 28 снежня заканчваецца грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва новай паліклінікі ў райцэнтры. Асноўныя дадзеныя так патрэбнага для Міёр аб’екта размешчаны на стэндзе ў кабінеце начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Жанны Падаляка. Нагадаю, што гэта кабінет №25 у левым крыле першага паверха будынка райвыканкама.

А цяпер пра сам праект.
Пад будучую раённую паліклініку адводзіцца ўчастак у 1,46 гектара па вуліцы Камуністычнай за пляцоўкай для стаянкі транспарта ЦРБ, на пустэчы перад перакрыжаваннем з аб’язной дарогай Полацк-Браслаў. Будынак вялікі, трохпавярховы, пры плошчы забудовы крыху больш за 1538 квадратных метраў. Агульная плошча памяшканняў набліжаецца да 5860 “квадратаў”. Плануецца стварэнне парковак для транспарта наведвальнікаў і персаналу, дзіцячай і іншых пляцовак, рэакрыацыйнай (зялёнай) зоны.


Паліклініка разлічана на 125 наведванняў у змену дарослым насельніцтвам, яшчэ 30 — жаночай кансультацыяй і 45 — педыятрычным аддзяленнем. Яна ўключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму.


— Міярчане працягваюць цікавіцца праектам, — сцвярджае Жанна Дзмітрыеўна, — але істотных заўваг ці прапаноў па яго змяненні або ўдасканаленні пакуль не паступіла. Скарыстацца такой магчымасцю яшчэ можна.

Фота з інтэрнэта.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта