Одно из направлений общества "Красного Креста" — профилактика ВИЧ и СПИДа
gazeta 12-12-2018, 13:37 1 854 Здароўе
Многія маладыя людзі не ведаюць, як распаўсюджваецца і чым небяспечная ВІЧ-інфекцыя. Гэта паказала апытанне, што правяла псіхолаг Ала Федарэц падчас прафілактычнай сустрэчы ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Калі валодаеш інфармацыяй, меншая верагоднасць заразіцца. Да таго ж, небяспечныя не носьбіты ВІЧ, а сам вірус.
Пра гэта гаварылі напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Удзельнікі сустрэчы—старшакласнікі Міёрскай школы №2 і маладыя інваліды. Госці — прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, паліклінікі, райтаварыства “Чырвонага Крыжа”.
Загадчык аддзела эпідэміялогіі Алена Танкавід адзначыла, што апошнім часам выпадкаў заражэння ВІЧ стала менш. Але расслабляцца рана. Найбольшая колькасць захварэўшых ва ўзросце 30-34 гады. Прычым мужчыны заражаюцца часцей, у асноўным, пры палавым кантакце.
Па статыстыцы, кожныя пяць хвілін у свеце заражаецца ВІЧ-інфекцыяй адзін чалавек. Згодна з неафіцыйнымі дадзенымі, — кожныя пяць секунд. Псіхолаг Ала Федарэц прапанавала задумацца, калі ў невялікім калектыве пачала ўзнімаць падлеткаў. Колькі ж людзей захварэла, пакуль ішла гутарка?!
Нагадала шляхі заражэння ВІЧ участковы тэрапеўт раённай паліклінікі Наталля Бяляцкая. Сімптомы падобныя на звычайную прастуду. Паступова аслабляецца арганізм, на апошняй стадыі ўзнікае СНІД. Поўнасцю вылечыцца немагчыма, можна толькі ўмацаваць імунітэт і падоўжыць жыццё.
Адзін са шляхоў перадачы ВІЧ — ужыванне наркотыкаў. Чаму іх спрабуюць? Падлеткі адказвалі па-рознаму: псіхічныя адхіленні, за кампанію, даніна модзе, надакучыла жыццё, вострыя адчуванні. Нават адзіная спроба можа стаць фатальнай.
Адзін з напрамкаў дзейнасці таварыства “Чырвонага Крыжа” — прафілактыка ВІЧ і СНІД. Пра гэта расказала старшыня раённага аб’яднання Ганна Ліскова. Асаблівая ўвага — маладому пакаленню. Недапушчальна, што многія заражаюцца з-за недастатковай інфармаванасці. Медыцына клапоціцца пра здароўе людзей: распрацаваны шпрыц, які немагчыма выкарыстоўваць двойчы. Ламаецца, калі яго выцягваюць.
На жаль, няма ўніверсальнай прышчэпкі супраць вірусу, адзі- ны сродак — асцярожнасць і меры бяспекі. Напрыканцы сустрэчы маладыя людзі адказалі на пытанні і павешалі чырвоныя стужкі (сімвал барацьбы са СНІДам) на стылізаванае дрэўца. Галоўнае, каб іх пазіцыя непрыняцця рызыкоўных паводзін і шкодных звычак захавалася назаўсёды.
Фота аўтара.
Алена ВАРОНІНА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.