Авторизация
 

Артрыт — адна з самых старажытных хвароб

 Артрыт — адна з самых старажытных хвароб у свеце. Археолагі знаходзілі астанкі першабытных людзей, па іх фрагментах выяўлялі праблему. Сёння ад артрыту пакутуе кожны дзясяты жыхар планеты.

Гэта запаленчае захворванне суставаў. Этыялогія розная: інфекцыя, пераахаладжэнне, стрэсы, парушэнне абмену рэчываў, празмерныя фізічныя нагрузкі, наступствы траўмы. Хварэюць і пажылыя, і маладыя.


Асноўныя клінічныя прыкметы: боль у суставе, пачуццё скаванасці, ацёчнасць, пачырваненне і гарачыня скуры над суставам, абмежаванасць у руху. Чакаць няма сэнсу, хвароба будзе толькі прагрэсіраваць. Закране ступні, больш буйныя суставы ног, магчыма, і пазваночнік. Характэрныя ўмеранае павышэнне тэмпературы, бяссонніца і адсутнасць апетыту.


Пазбавіцца ад хваробы можна за некалькі месяцаў, а зрэдку і за год. Гэта залежыць ад віда артрыту. Лячэнне павінна быць працяглым і комплексным.


Немедыкаментозная тэрапія ўключае лячэбную гімнастыку, змяншэнне нагрузкі на суставы, падбор артапедычнага абутку. Абмяжуйце фізічныя практыкаванні. Нельга бегаць, гуляць у тэніс, выконваць рэзкія рухі, прысядаць. Ні ў якім разе не займацца “праз боль”. Паказаны практыкаванні, якія расцягваюць мышцы, плаванне, спартыўная хада.


Дыета для хворых на артрыт прадугледжвае зніжэнне кіслотнасці. Яна павінна ўключаць фрукты і гародніну. Лепш ужываць сырыя салаты, але можна і з вараных прадуктаў. Больш зерневай клятчаткі і калагенавых валокнаў (халадцы, студні, жэле). Непажаданыя жывёльныя тлушчы, вострае і мучное, кава, моцны чай.


Для прафілактыкі артрыту карысны травяны збор: па адной частцы лісця бярозы, крапівы, фіялкі, кораня пятрушкі. Адну сталовую лыжку сумесі заліць шклянкай гарачай вады і кіпяціць 10 хвілін, пасля 20 настойваць. Піць цёплым па палове-тры цвэрці шклянкі тры-чатыры разы на дзень.


Не грэбуйце здаровым ладам жыцця: выконвайце фізічныя практыкаванні, правільна харчуйцеся, сур’ёзна стаўцеся да свайго псіхаэмацыйнага стану.

Фота для ілюстрацыі.
Людміла ПРЫШЧЭП,
урач аддзялення
прафілактыкі раённай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта