Авторизация
 

Тыранія ў доме... Ці варта замоўчваць? Размова з псіхолагам

 Нас з дзяцінства вучаць, што сям’я — галоўная апора. Тут адчуваем падтрымку і любоў, блізкія прымаюць нас такімі, якія мы ёсць. А што рабіць, калі чалавек, які павінен абараніць і зразумець, становіцца небяспечным? Адказвае псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ала ФЕДАРЭЦ.

Дамашні гвалт у нашым грамадстве лічыцца непрыстойнай, амаль забароненай тэмай. Ці варта замоўчваць?
— Ні ў якім выпадку! Па зразумелых прычынах людзі, якія пакутуюць ад дамашняга гвалту, не жадаюць агалоскі. Аднак абавязкова трэба расказаць пра сітуацыю тым, каму давяраеце. Хаця б два чалавекі павінны ведаць, што адбываецца ў вашай сям’і. Яны дапамогуць у складаных выпадках, пры неабходнасці прымуць меры.


Намалюйце слоўны партрэт тыповага хатняга тырана.
— Ім можа быць і мужчына, і жанчына. Але ўсё ж часцей дамашні гвалт учыняюць прадстаўнікі моцнай паловы. Уяўляю такі вобраз: мужчына сярэдняга ўзросту ў стане алкагольнага ап’янення (але неабавязкова). Вочы раз’юшаныя, кулакі сціснутыя, ніякага самакантролю.


Ці можна папярэдзіць гвалт? Як сябе паводзіць?
— Гвалту не месца ў сям’і. Вучыцеся весці канструктыўны дыялог з роднымі без абвінавачванняў і залішніх патрабаванняў. Падчас сваркі не правакуйце крыўдзіцеля. Старайцеся, каб ён не ўжываў алкаголь, калі залежны ад яго. Вучыцеся кіраваць сваімі эмоцыямі і галоўнае — паважайце адно аднаго. Прымаўка “б’е — значыць кахае” не павінна апраўдваць гвалт.


Як абараніць сябе ад пабояў і здзекаў?
— Неабходна знайсці часовае ўкрыццё. Крыўдзіцель не павінен пра яго ведаць. Пастарайцеся, каб ён не змог вас знайсці. Схавайце запісныя кніжкі, адрасы знаёмых і сяброў, выдаліце паведамленні ў тэлефоне.


Прадумайце шляхі адступлення, сплануйце маршрут. Важна пралічыць усё да драбніц: якія дзверы, вокны, лесвіцы падыходзяць для гэтага. Патрэніруйцеся хутка і бяспечна выходзіць з дома. Трымайце пры сабе ключы ад жылля і машыны. Падрыхтуйце “трывожны чамаданчык”: пашпарт і іншыя дакументы, грошы, адзенне, медыкаменты, запасныя ключы.


Што рабіць, калі не ўдаецца пазбегнуць канфлікту?
— Перамясціцеся ў памяшканне, адкуль лёгка выйсці. Лепш не сварыцца ў ваннай, на кухні, дзе ёсць вострыя і рэжучыя прадметы. У выпадку небяспекі бяжыце адразу, нават калі не ўзялі неабходныя рэчы. Гэта дробязі, калі размова ідзе пра жыццё.


Асабліва цяжка жанчыне, калі падчас сваркі ў доме дзеці...

— Так, часта ахвярай гвалту становіцца не толькі маці, але і дзіця, якое знаходзіцца побач. Чалавек у стане афекту не кантралюе свае эмоцыі. Задумайцеся: ці варта жыць з дамашнім тыранам. Пакутуе дзіцячая псіхіка, а кожны наступны раз можа стаць апошнім. Вы ў адказе за жыццё: сваё і дзіцяці.


Куды звяртацца за дапамогай?
— У праваахоўныя органы, а таксама ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Галоўнае — усвядоміць, што вам неабходна падтрымка. Нічога страшнага і тым больш сарамлівага тут няма. Памятайце, гэта сведчыць не пра вашу слабасць, а наадварот, пра сілу духу і жаданне змяніць жыццё да лепшага.

ДАРЭЧЫ:
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадастаўляе паслугу часовага прытулку. Калі з вамі здарылася бяда, аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пацярпелі ад дамашняга гвалту, тэхнагеннай катастрофы або дзеянняў, звязаных з гандлем людзьмі, звяртайце па адрасе г. Міёры, вул. Камуністычная, 36/2 або па тэлефонах 4 29 89, 4 21 44.


Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта