Авторизация
 

1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Сёлета ў даты 30-гадовы юбілей. Аспекты эпідэміі і накірунак прафілактычнага ўмяшальніцтва адлюстроўвае дэвіз “Ведай свой статус”. 

На 1 лістапада за ўвесь перыяд назірання (з 1988 г.) ў Беларусі зарэгістравана 26580 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, з іх за 10 месяцаў сёлета — 1944 (летась — 1946). Паказчык захворваемасці склаў 20,5 на 100 тысяч насельніцтва, як і за аналагічны мінулагодні перыяд. Сярод інфіцыраваных пераважаюць падлеткі і дарослыя ад 15 да 49 гадоў. Асноўны шлях перадачы — палавы, на яго долю даводзіцца 63,6% выпадкаў, парэнтэральны склаў 34,3%.


На Віцебшчыне на 1 лістапада зарэгістравана 1386 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, паказчык распаўсюджанасці—92,3 на 100 тысяч насельніцтва. Гэта шостае месца сярод абласцей рэспублікі. Найбольш нядобранадзейныя Лёзненскі, Талачынскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Полацкі, Віцебскі раёны. У Міёрскім зарэгістравана сем выпадкаў ВІЧ, сёлета адзін.


Некаторыя свядома рызыкуюць. Заражаюцца з-за недастатковага разумення, што вірус імунадэфіцыту перадаецца ад чалавека да чалавека. Пасля таго, як ён трапіў у арганізм, можа прайсці да 15 гадоў, перш чым з’явяцца яўныя фізічныя сімптомы. Калі не лячыцца, ВІЧ няўхільна разбурае імунную сістэму і пераходзіць у канчатковую стадыю — СНІД.


Знешне здаровы чалавек становіцца крыніцай інфекцыі з моманту заражэння і да канца жыцця. ВІЧ перадаецца пры выкарыстанні нестэрыльных іголак, шпрыцаў, раствораў для ін’екцый, інфіцыраванай донарскай крыві. Ім можна заразіцца пры любым неабароненым (без прэзерватыву) палавым кантакце. У час цяжарнасці, родаў і пры кармленні грудзямі перадаецца ад маці да дзіцяці.


Спыніць эпідэмію магчыма толькі сумеснымі намаганнямі, у тым ліку выконваючы меры прафілактыкі. Трэба захоўваць вернасць аднаму палавому партнёру. Не спажываць наркотыкі. Выкарыстоўваць толькі індывідуальныя прадметы асабістай гігіены. Медыцынскія і касметычныя маніпуляцыі праводзіць у спецыялізаваных установах.


Супрацьстаяць распаўсюджанню хваробы — са спосабаў захаваць здароўе насельніцтва. Новая стратэгія “ЮНЭЙДС “90-90-90” на 2016-2020 гг. ста- віць мэтай дасягнуць трох паказчыкаў: 90% людзей з ВІЧ павінны ведаць свой статус, з іх 90% — атрымліваць антырэтравірусную тэрапію, а ў 90%, якія гэтаму падпарадкоўваюцца, дасягнуць неазначальнага ўзроўню віруснай нагрузкі.


Па ацэнкавых дадзеных на 1.11.2018 г. у Віцебскай вобласці 1400 чалавек жывуць з ВІЧ. Выяўлена 1089, што складае 77,8%. 71,3% з іх атрымліваюць спецыяльную тэрапію, з якіх 65,4% маюць неазначальную вірусную нагрузку.


У вобласці, як і ў рэспубліцы, створана максімальная даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ. Прайсці яго добраахвотна, у тым ліку ананімна, можна ў любой арганізацыі аховы здароўя, дзе ёсць працэдурны кабінет. Функцыяніруюць стацыянарныя і мабільныя ананімна-кансультацыйныя пункты прафілактыкі.


Пра ВІЧ-статус на раннім этапе дапаможа даведацца сама-, экспрэс-, шматпрофільнае тэсціраванне. Набыць тэсты можна ў аптэцы.
Каб не захварэць, важней за ўсё весці здаровы лад жыцця. Для гэтага неабходны штодзённая фізічная актыўнасць, рацыянальнае харчаванне, загартоўка арганізма, паўнацэнны адпачынак, жыццё без шкодных звычак і стрэсавых станаў. Адказвайце за свае паводзіны і не хварэйце.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД,
загадчык санітарна-
эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта