Авторизация
 

Супраць стрэсу — усмешка

 Каб папярэдзіць разбуральнае ўздзеянне стрэсу на арганізм, важна ўмацоўваць нервовую сістэму. Для гэтага неабходны дастатковы сон, рацыянальная арганізацыя працы, загартоўка і спорт. Пастарайцеся быць вытрыманым і карэктным. 

Галоўнае — навучыцца правільна ўспрымаць стрэсавую сітуацыю. Не пракручвайце яе ў думках, не абдумвайце наноў і не “прагаворвайце” па начах. Лепш прытрымлівайцеся наступных парад:


-на 10-15 секунд затрымайце дыханне на ўдыху, засяродзьцеся на сабе. Павольна лічыце, заплюшчыце вочы;
-моцна сцісніце рукі ў кулакі на некалькі секунд, павольна адпусціце. Паўтарыце два-тры разы з невялікімі паўзамі. Звярніце ўвагу, як прыемнае цяпло адчуваецца ў кісцях, як яны пацяжэлі, расслабіліся, як гэты стан ахоплівае ўсю руку;


-у думках адключыцеся ад сітуацыі, хвіліну-другую не ўспамінайце пра яе, уявіце ў падрабязнасцях якісьці вобраз, карціну прыроды;
-павольна пацягніцеся, разамніце мышцы, зрабіце некалькі фізічных практыкаванняў, памасажыруйце мочкі вушэй, пальцы рук, шыйна-патылічную зону;


-добрым антыстрэсавым дзеяннем валодаюць эмацыйна-галасавыя псіхатэхнікі. Усміхайцеся, смейцеся ў весь голас, крыкніце што-небудзь.
Памятайце, фізічная нагрузка і смех — лепшыя лекі супраць стрэсу.

Фота для ілюстрацыі.
Наталля СІНЯЎСКАЯ, псіхолаг раённай бальніцы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта