Авторизация
 

Права на жыццё неданошаных дзяцей

 Немаўляты, якія нарадзіліся да 37 тыдняў цяжарнасці, лічацца неданошанымі. Дзеці нараджаюцца заўчасна па сацыяльных і медыцынскіх прычынах. Да першых адносяць пастаянныя стрэсы, дрэнныя ўмовы пражывання, нізкі сацыяльны ўзровень, цяжкія фізічныя нагрузкі, нерацыянальнае харчаванне, недахоп карысных рэчываў, узрост цяжарнай (да 18 і пасля 40 год).

Урачы навучыліся выходжваць малых, якія з’явіліся на свет у 28 тыдняў. Надзея ёсць, калі дзіця важыць хаця б паўкілаграма. Гэта менш за булку хлеба. Маленькія змагаюцца за жыццё, змагаюцца і іх бацькі.


Чалавечак, які нарадзіўся заўчасна, патрабуе асаблівага догляду. Для гэтага замест ложку з падагрэвам выкарыстоўваюць сучасныя кювезы, дзе амаль так жа цёпла, як ва ўлонні маці.


У новай раённай бальніцы ёсць магчымасць выходжваць немаўлят, якія нарадзіліся заўчасна. За апошнія дзесяць год у акушэрскім аддзяленні прынялі 22 такіх дзяцей. З іх восем з двойні, 18 пры нараджэнні важылі менш за два кілаграмы. Самы маленькі — 1240 грамаў.
У наш час у Беларусі расце колькасць неданошаных дзетак. Частка з іх, калі вырастаюць, нічым не адрозніваюцца ад іншых. Калі толькі ростам. Але, на жаль, некаторыя застаюцца інвалідамі на ўсё жыццё, маюць праблемы са зрокам, слыхам, цяжкасці ў навучанні.


Хачу пажадаць усім моцнага здароўя. Памятайце, што яго трэба берагчы з маленства. Толькі ў здаровых бацькоў нараджаюцца здаровыя дзеці. Падчас цяжарнасці важна наведваць урачоў, давяраць ім і выконваць рэкамендацыі. Калі здарыцца непрадбачанае, не чакаць, што ўсё пройдзе. Адразу звяртацца да ўрача-гінеколага. Толькі своеча- совая дапамога дасць дзіцяці права на паўнацэннае жыццё.

Фота для ілюстрацыі.
Любоў АЖЭЛЬ, урач педыятр раённы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта