Авторизация
 

Прафілактыка харчовых атручванняў

 Нездаровае харчаванне — адзін з фактараў распаўсюджання інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў. Каб іх пазбегнуць, выконвайце пяць правіл прафілактыкі.

Захоўвайце асабістую гігіену, падтрымлівайце чысціню і парадак. Хваробатворныя мікробы часта трапляюць у гатовыя стравы і фрукты з брудных рук, адзення або валасоў. Крыніцай заражэння могуць стаць гнілыя рэшткі ежы, нямытыя кухонныя рэчы. Яны прывабліваюць мух, тараканаў, грызуноў, якія разносяць бактэрыі. Таму мыйце рукі, апранайце чыстыя фартух і хустку, калі гатуеце ежу. Ачышчайце нажы і дошчачкі пасля кожнага выкарыстання.


Захоўвайце сырыя прадукты і гатовыя стравы асобна. Сырыя мяса, яйкі і малако могуць утрымліваць хваробатворныя мікробы, якія хутка гніюць у гатовых прадуктах. Таму выкарыстоўвайце розныя апрацоўчыя дошкі, інструменты ачышчайце. У халадзільніку гатовыя і сырыя прадукты захоўвайце закрытымі на асобных паліцах.


Добра варыце і смажце ўсе прадукты. Пры тэрмічнай апрацоўцы гіне большасць патагенных мікраарганізмаў. Нават дробна нарэзаную агародніну кіпяціце або смажце не менш за 10 хвілін. Абавязкова кіпяціце малако перад ужываннем.


Трымайце прадукты ў халадзільніку. Пры тэмпературы ніжэй за 4-6 градусаў расшчапленне мікраарганізмаў значна замаруджваецца або нават спыняецца. Свежапрыгатаваныя стравы не трымайце пры пакаёвай тэмпературы больш за дзве гадзіны. Размарожвайце мяса і рыбу ў халадзільніку. Выкарыстоўвайце толькі свежыя прадукты. Не ўсе бактэрыі, якія выклікаюць атручванне, мяняюць пах, колер і смак. Таму не спрабуйце сырое, не купляйце прадукты з мінулым тэрмінам прыдатнасці.


Каб пазбегнуць заражэння ежы бактэрыямі, не радзей за адзін раз у месяц мыйце і прасушвайце халадзільнік.
Звяртайце ўвагу на якасць вады, якую выкарыстоўваеце. Фрукты і агародніну абдавайце кіпячонай вадой. У многіх спецыях утрымліваецца шмат мікробаў, таму дадавайце іх у пачатку прыгатавання.

Фота для ілюстрацыі.
Наталля РЫБІКАВА, урач-гігіеніст.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта