Авторизация
 

Афтальмолаг Міёрскай паліклінікі Кацярына Зінькевіч зноў прымае пацыентаў

 — У афтальмалогіі шмат фізікі. Без яе разумення не абысціся, бо вока — складаная аптычная сістэма. Да яе трэба адносіцца беражліва, — сцвярджае акуліст раённай паліклінікі Кацярына ЗІНЬКЕВІЧ. — І не заўсёды добры зрок — вынік спадчыннасці і правільнага харчавання. Калі лёгка і пазітыўна ідзеш па жыцці, і з вачыма праблем няма.

Кацярына Пятроўна месяц таму выйшла на працу пасля водпуску па доглядзе за дзіцём. Максімку дапамагаюць выхоўваць муж Юрый Мікалаевіч, сын-дзевяцікласнік Ігар і дзевяцігадовая Ксюша. Да таго, што мама шмат увагі надае рабоце, ставяцца з разуменнем.
А як інакш, калі тры гады ў раёне не было афтальмолага. Прыходзіць чалавек на прыём — яго трэба дасканала агледзець, выявіць праблемы, прызначыць лячэнне. Паток пацыентаў бясконцы. І нікому нельга адмовіць, бо людзі ўсе свае і кожнаму трэба дапамагчы. Аднаго толькі сёння адпусцілі з работы, у іншага аўтобус праз паўгадзіны.


Шлях у медыцыну выбрала невыпадкова. Падабаліся хімія і біялогія. Работа з дзецьмі не прываблівала, таму прафесію педагога не разглядала. Цікавілі зносіны з людзьмі, імкнулася дапамагаць. Вырашыла — будзе ўрачом. Чым больш адгаворвалі родныя і блізкія, тым мацней стаяла на сваім.


 Выпускніца Міёрскай СШ №1 з лёгкасцю паступіла ў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт. Спецыяльнасць — неўролаг. На чацвёртым курсе выйшла замуж за земляка. Інтэрнатуру праходзіла ў Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы. Пытанняў з размеркаваннем не ўзнікла — муж ужо працаваў у Міёрах. У хуткім часе ў сям’і нарадзіліся Ігар, пасля Ксюша.


Малады ўрач вырашыла памяняць спецыялізацыю, калі зразумела, што ўсе хваробы ад нерваў. Мець справу з такімі пацыентамі няпроста.
— Зацікавіла афтальмалогія. Яе плюс у тым, што сапраўды дапамагаеш людзям. Калі вылечыць той жа радыкуліт поўнасцю немагчыма, то пацыент пасля лазернай аперацыі на вачах пачынае добра бачыць. Гэта цуд! — гаворыць спецыяліст.


Перакваліфікавалася на акуліста ў Віцебску. Работа па душы. Сямейныя клопаты і працоўныя будні цесна перапляталіся. З радасцю ўспрыняла навіну, што ў трэці раз стане мамай. Прызнаецца: падчас водпуску многае пераасэнсавала. З новымі сіламі ўзялася за справу. Заўважае, што людзі прыходзяць не толькі праверыць зрок. Многім неабходна падтрымка, цёплае слова. Адным паспачувае, іншых выслухае, парадуецца поспехам. Пацыенты цёпла адносяцца да ўрача: распытваюць пра сям’ю, робяць кампліменты.


Цікаўлюся, як маці сочыць за здароўем сваіх дзяцей. Зрокам, у прыватнасці.
— Строга абмяжоўваю нагрузку на вочы. Ігар можа пасядзець за камп’ютарам 45 хвілін, Ксюша — толькі 30. Неабходны для добрага зроку чырвоныя і аранжавыя плады: морква, апельсіны, буракі. Карысны вітамін Е, які ўтрымліваецца ў алеі, арэхах, зеляніне. А яшчэ абавязкова п’ём вітаміны з мікраэлементамі. Ладзім фізкультхвілінкі: малюем вачыма “васьмёрку”, пераводзім погляд з блізкага прадмета ўдалечыню. Даём больш адпачынку вачам.


У свеце няўскладненая блізарукасць ужо лічыцца нормай. Па выніках медаглядаў, палова школьнікаў мае аслаблены зрок. Як рэкамендуе Кацярына Пятроўна, лепш не адцягваць зварот да ўрача, калі нешта непакоіць. Ёй неаднойчы даводзілася ратаваць зрок пацыентам. Калі хочацца насіць акуляры для саліднасці, прыемней выбіраць іміджавыя “нулёўкі”. І бачыць свет выразным і вясёлкавым. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта