Авторизация
 

Сустрэча пад назвай “Жыць — здорава” прайшла ў Міёрах

 Сустрэча пад назвай “Жыць — здорава” прайшла ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У нязмушанай абстаноўцы пажылыя людзі, маладыя інваліды і госці дзяліліся назіраннямі, выконвалі фізічныя практыкаванні, пілі духмяны чай.

Як абараніцца ад грыпу ў сезон вірусных інфекцый, расказала ўчастковы тэрапеўт раённай паліклінікі Наталля Бяляцкая. Падкрэсліла важнасць вакцынацыі. Не варта грэбаваць і гігіенай: мыць рукі і твар пасля наведвання людных месц, рабіць вільготную ўборку і праветрываць памяшканні. Для падтрымання імунітэту карысная фітатэрапія. Падчас эпідэмій можна прымаць супрацьвірусныя прэпараты.


Што значыць здароўе і як яго ўмацаваць, кожны вырашае для сябе сам. Правільны лад жыцця, вітаміны, аптымізм, карыснае харчаванне, прагулкі на свежым паветры. Для гэтага выкарыстоўваюць звычайныя і нетрадыцыйныя метады.


Кіраўнік дзісенскага клуба “Залаты ўзрост” Алена Ільічова расказала гасцям пра “блакітныя зоны”. Гэта месцы на зямлі, дзе шмат доўгажыхароў: востраў Сардынія ў Італіі, паўвостраў Нікоя ў Коста-Рыка, прэфектура Акінава ў Японіі і абшчына Лома Лінда ў Каліфорніі. Яны прытрымліваюцца дзевяці правіл. Фізічна актыўныя, не наядаюцца, абмяжоўваюць каларыйнасць і ўжыванне мяса. Аддаюць перавагу расліннай ежы, арэхам, бабовым. Не цураюцца выпіць бакал чырвонага віна ў дзень. Вераць у Бога, на першае месца ставяць сям’ю.
Алена Фёдараўна прадэманстравала відэаролік з урокамі здароўя, якія вядзе ўрач-валанцёр на заслужаным адпачынку Таццяна Бандарэвіч. Комплекс грунтуецца на стымуляцыі біялагічна актыўных кропак і нескладаных практыкаваннях. Эфектыўнасць методыкі даказвае ўласным прыкладам, яна ў добрай фізічнай форме. Госці не змаглі ўтрымацца і выконвалі комплекс разам.


 Гімнастыку для здароўя прадэманстравала міярчанка Марыя Адамаўна Грыгаровіч. Навучыла, як актывізаваць розныя зоны арганізма. Параіла журавінавы настой і сасновыя шышкі для ўмацавання імунітэту. Нагадала, што людзі лечацца глінай у санаторыях, у нас жа пра гэты карысны матэрыял незаслужана забыліся.


Як умацаваць бадзёры дух, падзялілася Сафія Гуз. Заўважыла, што таму спрыяе ранішняя гімнастыка і прагулкі на свежым паветры. Важны і эмацыянальны стан. Аптымізму гэтай жанчыны з няпростым лёсам можна толькі пазайздросціць.


Старшыня раённага аб’яднання “Чырвонага Крыжа” Ганна Ліскова раіла звярнуць увагу на рэфлексатэрапію. Гэта комплекс спосабаў уздзеяння на пэўныя ўчасткі цела. Пры стымуляцыі біялагічна актыўных кропак узнікаюць імпульсы. Яны ўздзейнічаюць на ўчасткі галаўнога мозгу, якія запускаюць аўтагенерацыю ў паражоным органе. Палячыць сябе можна і гірудатэрапіяй — з выкарыстаннем медыцынскіх піявак.


Удзельнікі сустрэчы даведаліся пра карысныя ўласцівасці садавіны і агародніны. Расквецілі імправізаванае дрэва рознакаляровымі лісточкамі са сваімі жаданнямі, магчымасцямі і абавязкамі.


Як сказаў Сакрат, хто хоча — шукае спосабы, хто не хоча — прычыны. Здароўе залежыць ад нас, падбірайце рэцэпты і методыкі, якія вам падыходзяць. Сустракайцеся з правільнымі людзьмі, радуйцеся поспехам, будзьце шчаслівымі.  

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта