Авторизация
 

Галаўны боль здымаюць гімнастыка і шпацыр

 Галаўны боль напружання займае 50-80% выпадкаў сярод усіх галаўных боляў. Не ўяўляе пагрозы жыццю, але ўскладняе паўсядзённасць.

Як распазнаць праблему? Боль не пульсуе, а сціскае, як абруч, каска ці цесная шапка. Заўсёды з абодвух бакоў галавы, часта распаўсюджваецца на патыліцу або пачынаецца з яе і ідзе ўверх.


Выклікаць такі боль могуць стрэс, трывога, дэпрэсія. Фізічнае напружанне мышцаў і звязак галавы і шыі, калі працуеце ў нязручнай позе (за камп’ютарам, пры падняцці цяжару, рабоце з дробнымі дэталямі). Стаць прычынай могуць і лекі: калі доўга прымаць вялікія дозы анальгетыкаў, рызыка высокая.


Каб пазбегнуць болю, рэгулярна рабіце перапынкі ў рабоце, масіруйце галаву і шыю, прымайце водныя працэдуры, цёплыя ванны. Калі перажываеце эмацыйнае напружанне або стрэс, выконвайце дыхальныя або расслабляльныя практыкаванні. Галаўны боль напружання ўзнікае у людзей, якія не маюць нават лёгкай фізічнай нагрузкі. Таму часцей гуляйце на свежым паветры, падымайцеся па лесвіцы, рабіце гімнастыку.


!!! Не ўжывайце бескантрольна абязбольвальныя, гэта можа выклікаць хранічныя галаўныя болі. Лячэнне прызначае ўрач.
Звычайна прымяняюць прэпараты, якія ўплываюць на механізм развіцця боляў. Напрыклад, пры стрэсавых нагрузках дапамогуць заспакаяльныя лекі, якія не парушаюць працаздольнасць: “Тэнатэн”, “Персэн”, “Адаптол”. Пры ператамленні неабходны сродкі, што павышаюць фізічную і разумовую актыўнасць: “Гінкга Білоба”, “Магне В6”. Пры парушэнні сну прымайце “Гліцын” і валяр’яну, пазбягайце лекаў, што выклікаюць залежнасць. Калі напружаныя мышцы шыйнай зоны, карысныя “Талперызон”, “Сірдалуд”. Абавязкова прымаць антыдэпрэсанты, але эфект заўважыце не раней, чым праз два тыдні.


Калі прычына галаўнога болю напружання — лекі, да пачатку тэрапіі антыдэпрэсантамі неабходна адмовіцца ад анальгетыкаў ці хаця б знізіць іх дозу.


Любы боль — гэта перш за ўсё сігнал нейкай праблемы. Не грэбуйце ім, звяртайцеся да ўрача.

Фота для ілюстрацыі.
Анжэліка НЯМІРА,
урач-тэрапеўт Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта