Авторизация
 

Берагчы здароўе трэба з ранняга ўзросту

 Няма нічога даражэй за здароўе. Берагчы яго трэба з ранняга ўзросту. У тым дапамагаюць высокі ўзровень медыцынскага абслугоўвання, перадавыя тэхналогіі і сучаснае дыягнастычнае абсталяванне. Такім арсеналам забяспечана Міёрская ЦРБ. З гэтага пачала пералік выкананых мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020г.г.” галоўны ўрач Алена Сівая.

— Сёлета значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база аховы здароўя раёна, — адзначыла Алена Фёдараўна. — Уведзена ў строй ЦРБ, адрамантавана тэрапеўтычнае аддзяленне. У лячэбна-дыягнастычны працэс уключылася новае абсталяванне, у тым ліку сучасны рэнтгенапарат, два апараты ультрагукавой дыягностыкі, тры аналізатары для лабараторных даследаванняў, шмат неабходнага для аперацыйных, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, кювез для выходжвання нованароджаных ад 500 грамаў. Да канца года паступіць лапараскапічная стойка для малаінвазіўных аперацый, комплекс работы для лор-урача.


Перамены і новаўвядзенні паляпшаюць якасць медынскай дапамогі і, што немалаважна, спрыяюць прафесіянальнаму росту маладых кадраў. Як заўважыла Алена Сівая, цяпер выпускнікі медуніверсітэта з большай ахвотай накіроўваюцца працаваць у наш раён. Сёлета прыбылі сем, у наступным годзе чакаюць пяцярых. Усяго ва ўрачэбным калектыве 62 спецыялісты, у тым ліку 26 (41,9%) маладых, чатыры з іх у водпуску па доглядзе за дзіцём. Нядаўна прыступіла да работы афтальмолаг, у студзені наступнага года чакаюць лор-урача. У планах запоўніць вакансіі фельчараў ФАПаў і хуткай медыцынскай дапамогі. Цяпер жыхароў раёна абслугоўваюць 227 медработнікаў сярэдняга звяна, з іх 110 ці 48,5% маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.


Старэнне насельніцтва і нізкая нараджальнасць не лепшым чынам уплываюць на дэмаграфічную сітуацыю ў раёне. За мінулыя дзесяць гадоў нас паменела на 5405 чалавек, у тым ліку на 1492 дзіцяці. Летась з’явіліся на свет 194 немаўляці, за 9 месяцаў сёлета — 122. Цяпер у раёне 19921 жыхар, з іх 3533 — дзеці да 18 год, 10285 працаздольных, 6383 старэйшага ўзросту, 1200 з якіх перасягнулі 80-гадовы рубеж. Смяротнасць у раёне высокая і складала 21 праміле летась і 17,1 праміле сёлета. Памерлі 256 чалавек. Адсюль адмоўны натуральны прырост.


У агульнай структуры смяротнасці ў рэспубліцы і вобласці лідзіруюць хваробы сістэмы кровазвароту — 47,7%, на другім месцы праблемы нервовай сістэмы — 14,5%, на трэцім — новаўтварэнні, на чацвёртым — знешнія прычыны, замыкае ланцужок старасць.


Як сведчыць статыстыка, у раёне кожны трыццаты мае анкалагічны дыягназ. Выяўляюць каля ста новых выпадкаў у год, прычым нярэдка ў запушчанай чацвёртай стадыі. У мужчын прагрэсіруе рак лёгкага, затым ідуць новаўтварэнні прастаты, скуры, прамой кішкі, страўніка. У жанчын лідзіруе рак скуры, частыя злаякасныя пухліны малочных і шчытападобных залоз, абадочнай кішкі.


Анкалогія — не прысуд, аднак для якаснага лячэння выявіць немач трэба як мага раней. З чацвёртай стадыяй выжываюць менш за 10% пацыентаў, з першай — 98% пераадольваюць пяцігадовы рубеж і паўнавартасна жывуць далей.


Часта носяць латэнтны характар сухоты, што пагражае заражэнню акружаючых. Летась выявілі чатыры выпадкі, сёлета — два. У цэлым захворваемасць 10 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Гэтыя і іншыя праблемы важна выявіць своечасова, чаму спрыяюць штогадовы мед- агляд, лабараторнае і флюараграфічнае абследаванне. Цяпер у раёне працуе і перасоўны пульмаскан. ъ


Непакоіць медыкаў смяротнасць у працаздольным узросце. Асабліва інтэнсіўна страчваем мужчын. Летась іх памерла 55, жанчын — 14. За 9 месяцаў сёлета — 38 і 9 адпаведна. У структуры смяротнасці працаздольных перава- жаюць знешнія прычыны — 40,4%, затым ідуць хваробы кровазвароту, новаўтварэнні, хваробы нервовай сістэмы. Шмат суіцыдаў, якія ўчыняюць, як правіла, у стане алкагольнага ап’янення. У справе папярэджання падобных інцыдэнтаў важна больш цесна ўзаемадзейнічаць супрацоўнікам РАУС, РАНС, сельвыканкамаў.
Для зніжэння захворваемасці і смяротнасці насельніцтва намаганняў адных медработнікаў мала. Клапаціцца пра здароўе неабходна супольна. Шмат залежыць ад бацькоў, якія ў першую чаргу павінны кантраляваць час знаходжання дзяцей ля тэлевізараў, камп’ютараў, з планшэтамі ў руках. У першы клас паступаюць 12,9% здаровых, выпускаюцца толькі 6,7%.


Паляпшае паказчыкі здароўя вакцынацыя супраць грыпу. Летась прышчапілі 8075 чалавек, з іх 6723 дарослых. Сёлета заключылі дагаворы 1013 ці 11,1% ад працоўных. Складаецца ўражанне, што кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў не цікавіць ні самаадчуванне падначаленых, ні фінансавыя страты пры іх недамаганнях. Усім вядома, што грып небяспечны ўскладненнямі. Лячэнне пнеўманіі сярэдняй цяжкасці абыходзіцца ў 232,32 рублі.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў заклікаў усіх да адказнасці за сваіх дзяцей, за работнікаў у калектыве, кожнага — думаць пра ўласнае здароўе, клапаціцца пра імунізацыю, у тым ліку за кошт сродкаў арганізацый. Палепшыць дэмаграфічную сітуацыю дапаможа і паступальнае развіццё раёна, новыя рабочыя месцы. Праектуецца райпаліклініка, з часам на Міёршчыне з’явіцца мегасучасны кардыялагічны цэнтр.

   

На поспех уплывае зладжанасць
Па інфармацыі начальніка планава-эканамічнага аддзела райвыканкама Раісы Лакотка, сёлета ў студзені-верасні выканалі 6 з 13 паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Добра спрацавалі па тэмпах росту рознічнага тавараабароту ў цэлым і грамадскага харчавання, інвестыцыях у асноўны капітал, будаўніча-мантажных работах, экспарце тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, звыш нормы працаўладкавалі на новыя рабочыя месцы.


Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме захавалася ў параўнанні з папярэднім перыядам і складае 21,9% па раёне. Яе выпускае мясакамбінат, дзе паказчык 28,6%.


Не выканалі заданне па вырабе валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі — патрабавалася 112%, атрымалася 103,3%. У той жа час назіраецца рост аб’ёмаў вытворчасці. За студзень-жнівень выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг склала 80,6 млн. рублёў ці 118,2% да аналагічнага перыяду летась. Гэты паказчык фарміруе 31 суб’ект гаспадарання. Вышэйшы за мінулагодні маюць 12 арганізацый.
Як заўважыла Раіса Мікалаеўна, усе арганізацыі ў агульных умовах, а вынікі працы значна адрозніваюцца. Зашкальваюць страты ў райспажыўтаварыства, тыя ж праблемы ў “Міёрыгандлю”, камбікормавага і льнозавода. Каб нагнаць асобныя паказчыкі і забяспечыць бясстратную працу, неабходна знізіць затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ, паслуг, пратэрмінаваную дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасці.

   

Не хапае гаспадарлівасці
Сёлета планавалі ўцягнуць у гаспадарчы абарот 22 аб’екты невыкарыстоўваемай маёмасці раённай камунальнай уласнасці. Шэсць з іх уключаны ў абласны пералік, 16 — у інфармацыю на знос.


За 9 месяцаў тры аб’екты з шасці ўцягнулі ў гаспадарчы абарот. На аўкцыёне з пачатковай цаной у базавую велічыню прадалі будынкі дзіцячых садкоў у Туркове, Дзісне. Здалі ў арэнду комплекс капітальных пабудоў у Мілашове.


З васьмі запланаваных знеслі пяць, у тым ліку будынак пачатковай школы ў Наўгародах, мехток і цялятнік у Кілепаве, комплекс пабудоў у вёсцы Малая Кавалеўшчына, клуб у Слабадзе. Там жа закансервавалі памяшканне бібліятэкі. Усяго за 9 месяцаў уцягнулі ў гаспадарчы абарот восем аб’ектаў. Не выканалі план дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Запазычанасць па арэнднай плаце склала 2 429 тыс.рублёў. Гэту работу ў райвыканкаме прызналі нездавальняючай, яе трэба актывізаваць. 

Фота з архіва рэдакцыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта