Авторизация
 

Выпрацаваць "імунітэт" на стаматолага можна ў любым узросце

 Зубнога ўрача баяцца і дзеці, і дарослыя. Нядзіўна, бо з маленства ведаюць, што наведванне стаматолага звязана са страхам і болем. Так, лячэнне зубоў мала ў каго выклікае задавальненне. Аднак можна значна зменшыць рызыку непрыемных адчуванняў.

Не піце алкаголь. Ён можа заблакаваць дзеянне абязбольвальнага прэпарата. У выніку або стане яшчэ горш, або ўвогуле нельга будзе лячыць зуб. Акрамя таго, урач можа адмовіцца ад п’янага пацыента.


 Выберыце зручны час. Пасля анестэзіі бывае цяжка шмат гаварыць, па меншай меры некалькі гадзін. Таму выбірайце вольны дзень.
Паешце перад візітам. Пасля лячэння некалькі гадзін нельга есці. А на поўны страўнік звычайна лепш пераносяцца абязбольвальныя сродкі, менш выдзяляецца сліна.


Пачысціце зубы. Прычым не толькі раніцай, але і перад наведваннем стаматолага. Так урач лепш убачыць усе праблемы, не будуць перашкаджаць рэшткі ежы і зубны налёт. Ды і стаматолагу прыемней працаваць з чыстымі зубамі.


Вазьміце з сабой неабходнае. Калі маеце хранічныя захворванні, абавязкова прыхапіце прэпараты, бо лячэнне можа зацягнуцца. Купіце папяровыя або вільготныя сурвэткі.


Да стаматолага лепш не прыходзіць з вострымі віруснымі захворваннямі дыхальных шляхоў, у тым ліку ангінай; з закладзеным носам, асабліва, калі плануеце ставіць пломбу; падчас крытычных дзён у жанчын; пры абвастрэнні любых хранічных хвароб.

Фота для ілюстрацыі.
Фёдар ДЗЬЯЧЭНКА, урач-стаматолаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта