Авторизация
 

Пра дзейнасць Міёрскага РЦГіЭ распыталі ў галоўнага санітарнага ўрача

 У наш час хвароб і вірусаў менш не становіцца. Непазбежныя і эпідэміі. Таму толькі ўзмацняецца патрэба выконваць гігіенічныя нормы, належным чынам сачыць за асяродкам, дзе знаходзімся, за якасцю прадуктаў харчавання, якія спажываем. Трымаць на кантролі ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, мінімізаваць рызыку заражэння хваробамі і не дапускаць пагаршэння эпідабстаноўкі заклікана санітарная служба. Пра дзейнасць яе ў раёне пацікавіліся ў галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Галіны ФЕДУКОВІЧ. 

Галіна Валер’еўна, якая эпідэміялагічная сітуацыя на Міёршчыне?
— Стабільная. Групавых і масавых успышак інфекцыйных хвароб не рэгістравалі. За 9 месяцаў сёлета ў 1,2 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам летась знізілася агульная захворваемасць. Абумоўлена гэта перш за ўсё памяншэннем выпадкаў ВРВІ, носьбіцтва гепатыту В, адзёру, аскарыдозу, мікраспарыі, педыкулёзу, трыхаманозу. Стабілізаваліся і знізіліся паказчыкі па 15 назаформах, у тым ліку коклюш, герпетычная інфекцыя, хвароба Лайма, трыхацэфалёз, грып, носьбіцтва гепатыту В і дызентэрыі, эпідэмічны паратыт, менінгакокавая інфекцыя, краснуха, гепатыты А, В, С, дызентэрыя, гастраэнтэракаліты неўстаноўленай этыялогіі.


Па аднаму выпадку паболела энтэравіруснай інфекцыі, хранічнага гепатыту В, хламідыёзу, носьбіцтва сальманелёзу, ганарэі, сіфілісу, гастраэнтэракаліту ўстаноўленай этыялогіі. Сёлета ўпершыню зарэгістраваны два выпадкі шкарлятыны ў дзяцей ад трох да сямі гадоў. У 1,2 раза больш людзей звярнуліся з-за ўкусу кляшчоў: усяго 16, з якіх шэсць дзяцей да 17 год. Пацярпелых ад жывёл паменела ў 1,6 раза. Антырабічную дапамогу атрымалі 19 чалавек, пяцярым з іх да 17-ці год. Нападалі, у асноўным, дамашнія каты і сабакі.


Які важны аспект у захаванні эпідэміялагічнага дабрабыту?
— Ён залежыць ад агульнай культуры насельніцтва, яго жадання падпарадкоўвацца патрабаванням правільнага ладу жыцця. Наша задача — не толькі данесці важную інфармацыю, але і абудзіць жаданне быць пільнымі, не хварэць. Метады і сродкі прафілактыкі выкарыстоўваем розныя: стараемся ісці ў нагу з часам.


У снежні будзе два гады, як Вы на адказнай пасадзе. Дагэтуль з 2011-га працавалі ўрачом-гігіеністам па харчаванні. Ці змяніліся прыярытэты ў санітарным наглядзе?
— Раней па выніках рэйдаў парушальнікаў часцей штрафавалі, і аб’екты закрывалі. Згодна з Дэкрэтам ад 23.11.2017г. №7 першачарговым накірункам дзейнасці органаў дзяржаўнага санітарнага нагляду стала прафілактычная накіраванасць, якая садзейнічае развіццю і стымуляванню прадпрымальніцкай ініцыятывы. Цяпер суб’екты гаспадарання не адчуваюць грузу планавых праверак. Аднак санітарная служба працягвае маніторынгі. Тлумачым, указваем на недахопы. Потым даём час, каб іх выправіць. Калі нічога не мяняецца—прымаем меры.


Вы адсюль родам, складана штрафаваць землякоў, па сутнасці, знаёмых людзей?
— Да работы трэба падыходзіць прафесіянальна. Для санітарнай службы галоўнае — спрыяльная эпідабстаноўка і здароўе насельніцтва. Любое непадпарадкаванне нормам і правілам можа прывесці да пагаршэння сітуацыі. Стараемся, каб усе гэта ўсведамлялі, прыслухоўваліся да парад і выконвалі даручэнні без псавання нерваў і ўзаемаадносін. Штрафы ў нас — нячастая з’ява. Не таму, што мы лаяльныя. Проста людзі сталі з большым разуменнем ставіцца да патрабаванняў. Многія ўсвядомілі, наколькі важны навакольны парадак, стараюцца якасна даглядаць тэрыторыю, якая ім належыць.


Ці ёсць праблемныя кропкі на карце раёна?
— Перш за ўсё, гэта гаражныя кааператывы. Не ўсе выкупленыя ўчасткі ўласнікі даглядаюць. Многія патанаюць у зарасніках, шмат дзе ўтварыліся стыхійныя звалкі. Рэкамендацыі пасля маніторынгаў рассылаем па адрасах. Аднак некаторые персанальныя дадзеныя даўно змяніліся, а старшыні кааператываў не ідуць на кантакт.


Ля кафэ “Маладзёжнае” ў райцэнтры праблемны парк. Яго тэрыторыя размеркавана паміж бліжэйшымі гандлёвымі прадпрыемствамі, а за парадкам сачыць некаму. Пасля выхадных тут паўсюль горы смецця.
Не ўсюды належныя ўмовы на рабочых месцах сяльгаснікаў, асабліва на малочнатаварных фермах. Стараемся знаходзіць агульную мову з кіраўнікамі гаспадарак, дапамагае папраўляць сітуацыю райвыканкам.


Маніторынгі, рэйды, аб’езды сельсавецкіх тэрыторый, удзел у рабоце міжведамнай камісіі па харчаванні, адміністрацыйных абходах ЦРБ круглы год. А калі работы больш за ўсё?
— Самы пік прыпадае на вясенне-летні перыяд. Мы адсочваем сітуацыю па добраўпарадкаванні ў райцэнтры, Дзісне і сельскіх населеных пунктах, месцах актыўнага адпачынку насельніцтва. Таксама гэта напружаны час па гігіене харчавання дзяцей і падлеткаў, бо менавіта летам яны аздараўляюцца ў прышкольных лагерах. У пачатку жніўня ідзе падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Дарэчы, працаваць з дырэктарамі школ прыемна. Яны адказна падыходзяць да справы і стараюцца выконваць даручэнні і ўказанні.
Сёлета аддзел па адукацыі абнавіў абсталяванне на харчаблоках школ і садкоў. Хацелася б, каб і мэбля паляпшалася. Яна павінна адпавядаць узроставым асаблівасцям вучняў.


Цяпер, напярэдадні зімы, рыхтуецеся супрацьстаяць эпідэміі грыпу?
— Так. Склалі план імунізацыі насельніцтва, працуем з кіраўнікамі прадпрыемстваў, каб заключалі дагаворы з цэнтральнай раённай бальніцай. Наша задача — прышчапіць не менш за 42,5% жыхароў раёна. На жаль, не ўсе ўсведамляюць, што грып небяспечны ўскладненнямі: можна захварэць і пнеўманіяй, і вірусным менінгітам, якія паўплываюць на далейшае жыццё чалавека. Таму лепш паспяшацца ў паліклініку, каб пасля не шкадаваць і не ламаць галаву, як аднавіць здароўе.


Ці звяртаюцца да вас грамадзяне і па якіх праблемных пытаннях?
— Сёлета паступілі два вусныя і два пісьмовыя звароты наконт якасці вады. Даследуем яе па мікрабіялагічных і санітарна-гігіенічных паказчыках. У выпадку нестандартных проб даём рэкамендацыі, як правільна зрабіць, каб яна стала прыдатнай для спажывання. Напрыклад, калодзеж раім пачысціць, правесці яго дэзынфекцыю, пачакаць, пакуль ён зноў не запоўніцца і зрабіць кантрольны адбор проб. Ёсць у раёне праблема і высокага ўтрымання жалеза ў вадзе. Тады трэба ўстанаўліваць спецыяльныя фільтры.


У нашай санітарна-хімічнай лабараторыі даследуюцца і прадукты харчавання на ўтрыманне ў іх нітратаў і радыёнуклідаў. У мікрабіялагічнай лабараторыі выяўляюцца ўзбуджальнікі разнастайных інфекцый. Праводзім іншыя аналізы і замеры.


Хто забяспечвае дзейнасць РЦГЭ?
— Пераважна гэта жаночы калектыў у 43 чалавекі з адзінай мэтай — працаваць якасна. У любой сітуацыі можна разлічваць на надзейнае плячо ўрачоў з багатым практычным вопытам. Незаменныя ў сваёй прафесіі Тамара Скавародка, Алена Танкавід, Галіна Мацук. Добра зарэкамендавалі сябе маладыя калегі. І сёлета прынялі на работу дзвюх выпусніц медкаледжа, як і астатніх, забяспечылі пакоем у інтэрнаце. Маладое папаўненне дазваляе нам актыўнічаць у спартыўным і культурным жыцці раёна. Стараемся падаваць прыклад па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, яе эстэтычным афармленні, упрыгожанні да навагодніх святаў.


Дзяржаўны санітарны ўрач, напэўна, скрупулёзны і да бытавых дробязей?
— Шчыра прызнацца, люблю ідэальную чысціню, каб ніякага пылу наўкол, усё ляжала на сваім месцы. Уборка дома расцягваецца на дзень. Гэты занятак дазваляе маёй галаве адпачыць, развеяць негатыўныя думкі. Аднак раскладзенае і расстаўленае пад лінейку цешыць вока нядоўга. У мяне двое маленькіх дзяцей, у іх сваё разуменне парадку, з чым стараюся мірыцца.


Для мяне важнае правільнае таварнае суседства прадуктаў у халадзільніку. Адчуваю дыскамфорт, калі недзе памыць рукі. Ніколі не адгукнуся на прапанову прадаўца, як гэта бывае на рынку, ацаніць смакавыя якасці фрукта. Такая прынцыповая па сваёй прыродзе. Мабыць таму выбар паў на санітарна-гігіенічную прафесію. Хаця змалку марыла стаць хірургам.
Поспехаў у справах аховы санітарнага парадку ў раёне. Дзякуй за размову.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыла Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта