Жанчына і тытунь

Цяжка паверыць у тое, што ў наш час нехта не ведае пра шкоду, якую наносіць тытунь. Чаму ж тады на вуліцах так часта сустракаюцца жанчыны, якія кураць?
Бясследна гэта не праходзіць. Тыя, хто курыць, у 13 разоў часцей маюць стэнакардыю, у 12 разоў — інфаркт міякарда, у 10 — язвавую хваробу страўніка. Рызыка захварэць на рак у курыльшчыка павялічваецца амаль у 20 разоў. 90% усіх выпадкаў рака лёгкіх прыходзіцца на доўгакурачых.

У арганізме няма ні аднаго органа, які не падвяргаецца ўздзеянню нікаціну, што ўдыхаецца разам з дымам цыгарэты. Гэта шкодна для чалавека любога ўзросту, ў любой колькасці і выглядзе.

На арганізм жанчыны тытунь аказвае больш разбуральнае ўздзеянне, чым на мужчынскі: меншы аб’ём грудной клеткі і больш інтэнсіўны абмен рэчываў спрыяюць хутчэйшаму атручванню.
Але галоўная небяспека — курэнне сказваецца на рэпрадуктыўнай функцыі, галоўнай для Жанчыны. У цяжарных з’яўляюцца ўскладненні не толькі ў арганізме маці, але і нованароджанага.
Лепш наогул не пачынаць курыць, калі здароўе, сваё і будучых дзяцей, мае для жанчыны значэнне. Кінуць шкодную звычку — учынак, і здзейсніць яго заўсёды своечасова! Самае цяжкае — першы дзень без цыгарэты. Хаця не… Галоўнае — прыняць рашэнне і не адступіцца ад пастаўленай мэты.
З. МАЛІНОЎСКАЯ,
загадчыца лабараторыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.