Авторизация
 

У рамках акцыі “Шлях да здаровага сэрца” ў Міёрах

 У рамках інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Шлях да здаровага сэрца” ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло мерапрыемства, прысвечанае здароваму ладу жыцця. Насычанай і цікавай атрымалася сустрэча для людзей пажылога ўзросту і супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра. — Чалавек не стары да той пары, пакуль шкадаванні не прыходзяць на змену надзеям— засведчыла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Святлана Рынкевіч. 

Адзіны вядомы сродак замарудзіць старэнне — не пераядаць. Спецыяліст дала рэкамендацыі па харчаванні ў пажылым узросце. Расказала, чым небяспечны недахоп пэўных прадуктаў у рацыёне.


Важны складнік здаровага ладу жыцця — пазітыўны настрой. Каб быць у добрай псіхалагічнай форме, не трымайце негатыў у сабе. Але рабіце гэта не са злосцю і раздражненнем. Супакойцеся і пра сябе палічыце да дзесяці. Потым выкажыце свае думкі.


Важна мець стасункі з пазітыўна настроенымі людзьмі, пераймаць ад іх усё добрае. Фіксаваць увагу на сваіх перамогах, нават нязначных. Не дакараць сябе за памылкі — ніхто не ідэальны. Важна іх своечасова выправіць.


Як папярэдзіць інфаркт міякарда, расказала ўрач-тэрапеўт Анастасія Кавальская. У групе рызыкі людзі з павышаным халестэрынам, у якіх магчыма ўтварэнне халестэрынавых бляшак.


— Выхад на заслужаны адпачынак, — адзначыла Анастасія Сяргееўна, — не значыць, што можна жыць на канапе. Неабходна даваць сабе хаця б мінімальную фізічную нагрузку.


Важна кантраляваць свой артэрыяльны ціск.
Некалькі парад, як даведацца дакладныя лічбы:
- вымяраць ціск неабходна толькі седзячы;
- перад працэдурай адпачніце пяць хвілін;
- калі выпілі моцныя чай або каву, пачакайце 30 хвілін;
- апраніце манжэту на перадплечча на ўзроўні сэрца (за два пальцы вышэй за локцевы згіб);
- хутка напампоўваць манжэту неабходна да той пары, пакуль не пачуеце пульс (гэта верхнія лічбы ціску). Затым марудна спускаеце яе, пакуль не знікне пульсацыя (другія лічбы ціску).


Беларускае аб’яднанне “Чырвонага Крыжа” не толькі расказвае пра здаровы лад жыцця, але і падтрымлівае імкненні людзей. У рэспубліцы дзейнічае 14 адпаведных ініцыятыўных груп. Пры фінансавай дапамозе БГТЧК і швейцарскага “Чырвонага крыжа” абсталявалі фітнэс-залы, пункты пракату веласіпедаў, пешаходныя і веласіпедныя маршруты, экалагічную сцяжынку для заняткаў скандынаўскай хадзьбой, пакоі здаровага харчавання, дзіцячыя спартыўна-гульнёвыя пляцоўкі. Старшыня раённага аб’яднання Ганна Ліскова прапанавала стварыць такую ініцыятыўную групу на Міёршчыне.


Дажыць да ста год у добрай фізічнай і псіхалагічнай форме рэальна. Звяртайце ўвагу на свае адчуванні, прыслухоўвайцеся да сябе, не рабіце зла іншым. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта