Сцеражыцеся кляшча
gazeta 7-06-2011, 15:20 1 937 Здароўе

У раёне за мінулы год у медыцынскія ўстановы за дапамогай пасля ўкуса кляшча звярнуліся 72 чалавекі, сёлета пацярпелых паболела. На 20 мая іх было 7 (летась — 6). У 2008 годзе зарэгістравана 2 выпадкі хваробы Лайма, у 2010-2011 іх не было, як і клешчавога энцэфаліту.
Іксодавы клешч — маленькая істота, не больш 3 мм даўжынёй, з плоскім целам, якое пакрыта цёмна-карычневым або чорным шчытком на палову тулава ў самкі і амаль поўнасцю ў самца. Яны жывуць у змешаных лясах, але сустракаюцца і на прасеках, старых высечках, дзе высокая трава, добра развіта кустоўе, ўздоўж лясных сцежак, дзе ёсць сухое галлё, ламачча. У апошні час часцей сталі сустракацца ў лесапаркавых зонах буйных гарадоў, на дачных участках і агародах.
Хвароба Лайма і энцэфаліт пагражаюць пры ўкусе кляшча, а апошні і пры ўжыванні сырога казінага малака.
Як засцерагчыся ад бяды? Падчас знаходжання ў лесе насіце адзенне, якое максімальна закрывае адкрытыя ўчасткі цела. Выкарыстоўвайце адпужваючыя крывасосаў хімічныя сродкі (рэпеленты). Кожныя дзве гадзіны і адразу пасля выхаду з лесу правярайце наяўнасць на целе поўзаючых насякомых. Калі з вамі быў сабака, агледзьце і яго перад пасадкай у машыну або грамадскі транспарт. Рэгулярна выкідвайце сухое галлё, высякайце непатрэбны хмызняк і касіце траву на дачы. Не пасвіце коз у лясной зоне на неакультураных пашах, казінае малако піце толькі кіпячоным.
Калі знайшлі на целе кляшча, які прысасаўся, яго трэба як мага хутчэй выдаліць: для гэтага пятлю з шчыльнай ніткі накідваюць бліжэй да галаўной часткі кляшча, завязваюць вузел і падцягваюць уверх, разгойдваючы з боку ў бок; можна стэрыльнай іголкай ад аднаразовага шпрыца выдаліць кляшча са скуры, як стрэмку, а ранку апрацаваць ёдам, спіртам або адыкалонам.
Кляшча неабходна змясціць у ёмістасць, якая шчыльна закрываецца, і даставіць у медыцынскую ўстанову. Не пазней трох дзён пасля ўкуса звярніцеся да ўрача ў тэрытарыяльную амбулаторна-паліклінічную арганізацыю для пастаноўкі на ўлік для назірання і прызначэння. Яно неабходна ў выпадках, калі пацярпела дзіця да 17 гадоў, работнік, які прафесійна звязаны з лесам і неаднаразова за сезон падвяргаўся нападзенню кляшчоў, або пацыент з супрацьпаказаннямі да прафілактычнага лячэння, цяжарная жанчына.
Р. МАЛІНОЎСКІ,
галоўны санурач раёна,
А. ТАНКАВІД,
загадчыца аддзела эпідэміялогіі.
галоўны санурач раёна,
А. ТАНКАВІД,
загадчыца аддзела эпідэміялогіі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.