Авторизация
 

Усе супраць наркотыкаў. Як праводзіцца праца ў Міёрах?

 Выраз «аднаразовае спажыванне наркотыкаў не прыводзіць да залежнасці» — памылковы, на што спакушаюцца мільёны. Статыстыка даказвае, адной спробай справа амаль ніколі не абмяжоўваецца. Праходзіць час, настае складаная сітуацыя, хочацца заглушыць перажыванні. Так паўтараецца зноў і зноў. Кола замыкаецца, і вырвацца з яго нямногім па сіле. 

Як засцерагчы няспелых у псіхалагічным плане юнакоў і дзяўчат, дапамагчы ім устаяць перад спакусай паспрабаваць небяспечнае зелле? Узмоцненую прафілактыку наркаманіі, алкагольнай залежнасці ў раёне праводзяць супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў, педагогі, святары, медыкі. І культработнікі далучаюць моладзь да шчырых гутарак, дапамагаюць разабрацца і ацаніць небяспечныя з’явы ў грамадстве. Плён узаемадзеяння прааналізавалі на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Не сакрэт, што шкодныя звычкі часцей за ўсё набываюць дзеці і падлеткі без пэўных захапленняў, не далучаныя да здаровага ладу жыцця. У культустановах раёна стараюцца паўплываць на сітуацыю, арганізуючы змястоўны і карысны адпачынак. Па інфармацыі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Тронькіна, дзейнічаюць 76 фарміраванняў разнастайнай скіраванасці, дзе развіваюць свае вакальныя, харэаграфічныя, акцёрскія здольнасці, вучацца граць на інструментах 778 дзяцей.


Пра карысць здаровага ладу жыцця і негатыўны ўплыў шкодных звычак маладым даводзяць праз адукацыйныя акцыі, круглыя сталы, гутаркі, інфармацыйныя гадзіны, тэматычныя дыскатэкі, забаўляльныя праграмы, вечары пытанняў і адказаў, гульнёвыя трэнінгі, конкурсныя праграмы, кніжныя выставы, урокі і святы. Папярэджваюць пра небяспеку сацыяльныя ролікі, якіх перад кінасеансамі ў першым паўгоддзі прадэманстравалі амаль 400.


Сёлета Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма пачала рэалізоўваць інавацыйны праект «Трэці дом — бібліятэка» па сацыялізацыі школьнікаў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. На мэце — далучыць іх да пазнавальнай, адукацыйнай дзейнасці, у тым ліку разам з бацькамі. У час мерапрыемстваў «У гасцях у феі Асцярожнасць» хлопчыкаў і дзяўчынак знаёмяць з правільнымі паводзінамі ў пэўных абставінах, у тым ліку звязаных з наркаманіяй, алкагалізмам і тытунекурэннем.


У рамках сумеснага з БРСМ праекта «Бібліятэка — тэрыторыя здаровага ладу жыцця» праводзяцца сустрэчы-развагі, «круглыя сталы», акцыі. У ліку іх «У палоне шкодных звычак», «Моладзь за здаровы лад жыцця», «Стоп! СНІД!», «Мой стыль — жыць без тытуню», «Алкагалізм: ведаць і змагацца».


Для ўмацавання здароўя, выхавання станоўчых адносін да фізічнай культуры, спорту ў маі супрацоўнікі Дома культуры сумесна з РАНС арганізавалі на гарадскім стадыёне свята «Мама, тата, я — спартыўная сям'я!». Падобныя мерапрыемствы ўзмацняюць сілу галоўных каштоўнасцей нашага быцця, згуртоўваюць і яднаюць. Так і павінна быць, бо толькі разам можна супрацьстаяць бядзе «стаць залежным» і не пусціць яе ў нашы дамы і сем'і.


Культустановам раёна даручана працягваць актыўную сумесную работу з аддзелам адукацыі, РАУС, царквой, медыцынай па фарміраванні ў дзяцей і моладзі пазітыўнай устаноўкі на жыццё, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і негатыўных адносін да разнастайных асацыяльных праяўленняў часу. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта