Алкоголь разрушает все системы и органы человека
gazeta 31-07-2018, 15:48 5 419 ЗдароўеДаўно вядома, што алкагалізм — хранічнае захворванне. Праяўляецца трыма асноўнымі сімптомамі: нездаровай цягай да спіртнога, сістэматычным злоўжываннем моцнымі напоямі і залежнасцю ад іх.
Алкаголь — наркатычны яд, які разбурае ўсе сістэмы і органы чалавека. Асабліва пакутуе печань. Пры працяглым ужыванні спіртнога развіваюцца хранічны гепатыт, цыроз і рак падстраўнікавай залозы.
У алкагольным ап’яненні ўзнікае ілюзія дабрабыту, на справе гінуць нервовыя клеткі ў падкоркавых і коркавых структурах. Хутка, як і ў выпадку з іншымі наркотыкамі, развіваецца залежнасць, вырвацца з яе нялёгка.
Моцныя напоі незваротна парушаюць структуру і функцыі ўсіх сістэм арганізма, у першую чаргу нервовай, эндакрыннай, палавой і імуннай. Яны — прычына сардэчна-сасудзістых захворванняў. Хутка прыводзяць да неўрозаў, псіхапатый, эпілепсіі, разумовага спусташэння і дэградацыі асобы.
Алкаголь узмацняе дзеянне іншых ядаў і выклікае ракавыя захворванні. Значна павялічвае рызыку траўмавання і скарачае працягласць жыцця. І, зразумела, негатыўна ўплывае на нашчадкаў.
Маладыя людзі, схільныя да алкагалізму, могуць прызвычаіцца да яго за шэсць месяцаў-тры гады. Старэйшыя — да 10 гадоў і больш.
Сістэматычнае ўжыванне алкаголю прыводзіць да заўчаснай старасці, інваліднасці, скарачае жыццё на 10-15 год. Цяжкае працяглае п’янства фарміруе залежнасць. Пры адмове ад моцных напояў магчымы галюцынацыі і сутаргі мышцаў, зрэдку рэзкі боль у канечнасцях. Аматары алкаголю калі-нікалі ўпадаюць у стан атупення, які прыводзіць да комы. У цяжкіх выпадках магчыма спыненне дыхання.
Беражыце сябе! Ацэньвайце свае магчымасці, сур’ёзна стаўцеся да свайго здароўя.
Фота для ілюстрацыі.
Вольга БАРАВІК,
урач-псіхіятр цэнтральнай
раённай бальніцы.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.