Авторизация
 

Пара кляшчоў і небяспечны сезон

 Гадоў 20-30 таму жыхары гарадоў Беларусі не ведалі бяды з кляшчамі. Чулі пра іх і, адпраўляючыся па грыбы ці ягады, апраналі галаўны ўбор. Іншай спецыяльнай экіпіроўкі не патрабавалася. Сёння выезд на прыроду і нават звычайная прагулка ў гарадскім парку могуць мець непрыемныя наступствы.

Таму, калі знаходзіцеся на тэрыторыі, дзе сустракаюцца кляшчы, апранайцеся так, каб папярэдзіць іх запаўзанне пад адзенне. І каб лёгка агледзець цела і выявіць іх.


Выбірайце адзенне светлых адценняў. Манжэты рукавоў павінны шчыльна прылягаць да рукі. Абавязковы галаўны ўбор. Штаны запраўляйце ў боты, гольфы або шкарпэткі са шчыльнай рызінкай. Верхнюю частку адзення — у штаны.


Добра абараняюць ад кляшчоў рэпеленты і акарыцыда-рэпеленты. Першыя сродкі адпуджваюць насякомых, апошнія забіваюць.
Выбірайце для адпачынку, стаянкі і начлегу сухія сасновыя лясы з пясчанай глебай або ўчасткі без травы. Там рэдка сустракаюцца кляшчы. Праводзьце сама- і ўзаемаагляды кожную гадзіну ў зонах, дзе яны водзяцца.


Часцей за ўсё насякомыя прысмоктваюцца за вушамі, на шыі, пад пахамі, у паху і на ўнутраным баку сцягна.
!!! Калі выявілі на сабе кляшча, хутчэй выдаліце яго. Накладзіце вакол насякомага звычайнае кальцо і напоўніце яго раслінным алеем. Паразіту будзе нечым дыхаць і ён адпадзе. Аднак чакаць давядзецца не менш за 10 хвілін.


Калі алей не падзейнічаў, вазьміце трывалую нітку, завяжыце пятлю і накіньце на брушка кляшча. Сцягніце як мага бліжэй да хабатка. Асцярожна перацягвайце канцы ніткі ўправа-ўлева. Не тузайце, каб не адарваць брушка. Праз дзве хвіліны насякомае адпадзе само. Калі адарвалася галоўка, пратрыце месца спіртам і выдаліце яе стэрыльнай іголкай або пінцэтам, як стрэмку. Апрацуйце ранку ёдам або іншым антысэптыкам.


Выдаленага кляшча не выкідвайце, а пакладзіце ў шчыльны флакон. Калі хочаце праверыць, аднясіце ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Звярніцеся да ўрача, які пры неабходнасці прызначыць антыбіётыкі. Максімальны эфект будзе, калі пачаць прыём лекаў у першыя 72 гадзіны пасля ўкусу.


Калі на працягу месяца пасля прысмоктвання кляшча адзначылі змяненні ў самаадчуванні, павышэнне тэмпературы, болі ў мышцах, галаўныя болі, павялічылася чырвоная пляма на месцы ўкусу, тэрмінова звярніцеся да ўрача.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія БЯЛЯЦКАЯ,

урач-тэрапеўт раённай паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 861
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 334
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 183
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 915
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 134
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 113
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта