Авторизация
 

Небяспечная сітуацыя па адзёры ў блізкіх да нас замежных краінах

 Па дадзеных еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у шэрагу краін, у тым ліку Украіне, Польшчы, Грузіі, Азербайджане, Турцыі, Вялікабрытаніі працягваецца небяспечная сітуацыя па адзёры. Гэта значыць, вялікая рызыка занесці інфекцыю на тэрыторыю Беларусі.

Адзёр — цяжкая хвароба віруснага паходжання. Крыніцай яе распаўсюджання з’яўляецца заражаны чалавек. Перадаецца паветрана-кропельным шляхам: пры кашлі, размове, нават чханні. Раней адзёр лічыўся выключна дзіцячай хваробай, у апошнія гады расце колькасць захварэўшых сярод падлеткаў і дарослых.

Ад заражэння да з’яўлення першых сімптомаў можа прайсці ад сямі да чатырнаццаці дзён. Хваробу лёгка зблытаць з прастудай: тэмпература 38-40 градусаў, насмарк, кашаль, пачырваненне вачэй, слезацячэнне, святлабоязь. Праз два-чатыры дні на слізістай абалонцы шчок, насупраць карэнных зубоў, узнікаюць дробныя белыя высыпанні. На трэція-пятыя суткі з’яўляюцца яркія плямы, якія могуць злівацца паміж сабой. Спачатку сып праяўляецца за вушамі і на лбе, затым хутка перакідваецца на твар, шыю, цела і канечнасці. Дробныя ружовыя плямы павялічваюцца, набываюць няправільную форму. Сып трымаецца чатыры-сем дзён, на яе месцы застаецца карычневая пігментацыя. Праз два тыдні скура становіцца чыстай.


Адзёр небяспечны ўскладненнямі. Могуць узнікнуць запаленне сярэдняга вуха або шыйных лімфавузлоў, слепата, бронхапнеўманія, ларынгіт, энцэфаліт, пнеўманія, цяжкая дыярэя, парушэнне харчавання.


Калі ўзніклі сумненні, адразу звярніцеся да ўрача. Хворага ізалююць на ўвесь заразны перыяд. А гэта да чацвёртага дня высыпанняў. Неабходна ляжаць і шмат піць. Пры кашлі або чханні прыкрываць нос і рот сурвэткай. Часцей мыць рукі з мылам. Абавязкова кожны дзень аглядаць і правяраць тэмпературу ў людзей, якія кантактуюць з хворым.


Надзейны сродак прафілактыкі адзёру — вакцынацыя. Першую праводзяць дзецям да года, другую — у шэсць. Прышчэпка абараняе на працягу 15 год.


Збіраецеся ў краіну, неспрыяльную па адзёры, — прайдзіце двухразовую вакцынацыю. Асабліва, калі не хварэлі на яго, не рабілі ўвогуле або толькі адну прышчэпку.

Фота для ілюстрацыі.
Анжэліка НЯМІРА, тэрапеўт
раённай паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта