Авторизация
 

Алкаголь вядзе да дэградацыі асобы

 Алкагалізм — хранічнае захворванне, якое развіваецца пасля працяглага злоўжывання спіртнымі напіткамі. П’янства — гэта празмернае ўжыванне алкаголю, не абавязкова ў рамках хранічнага алкагалізму. Праблема п’янства і алкагалізму ў Беларусі — адна з самых актуальных і сацыяльна небяспечных. 

Пра ўзровень алкагалізацыі грамадства мяркуюць перш за ўсё па колькасці асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў наркалагічных установах. За апошнія пяць гадоў беларусаў, якія церпяць ад хранічнага алкагалізму і назіраюцца ў спецыялізаваных арганізацыях аховы здароўя, паменела на 13% (на 01.01.2017 года 164243 чалавекі, на 01.01.2016 — 167581).


У Віцебскай вобласці на 01.01.2017 года было на ўліку 19945 асоб, якія пакутвалі ад алкагольнай залежнасці. На лячэбна-прафілактычным назіранні з-за ўжывання алкаголю са шкоднымі наступствамі знаходзіліся 9094 чалавекі, на 01.01.2017 — 9408.


Доза спіртнога ў арганізме вышэй за 4,5 праміле лічыцца рэальнай пагрозай для жыцця, 0,5 праміле — алкагольнае ап’яненне. Штогод дзясяткі тысяч людзей гінуць ад алкагольнай перадазіроўкі, больш за 32 тысячы злачынстваў учыняюцца ў нецвярозым стане, каля 80 тысяч п’яных вадзіцеляў затрымлівае ДАІ, звыш 60% дарожна-транспартных здарэнняў адбываюцца па іх віне.


У Віцебскай вобласці летась затрымалі 3187 нецвярозых, з іх паўторна кіравалі транспартам п’янымі 170 чалавек. Па Віцебску адпаведна 662 і 37.


Злоўжыванне алкаголем прыводзіць да паступовай дэградацыі асобы. Хворы страчвае базавыя маральныя якасці, духоўныя і сямейныя каштоўнасці. Толькі выпіўшы адчувае сябе камфортна і ўпэўнена.


Асабліва згубна ўздзейнічае спіртное на непаўналетніх і моладзь. Устаноўлена, што ўжыванне яго ва ўзросце да 20 гадоў прыводзіць да алкагалізму ў 80% выпадкаў.


У арганізме няма ніводнага органа і тканкі, для якіх алкаголь бясшкодны. Сэрца пад яго ўплывам хутка зношваецца, ныркі перастаюць выводзіць з арганізма шкодныя прадукты, клеткі пячонкі гінуць, яна зморшчваецца, страчвае сваю абаронную функцыю. Асабліва церпіць нервовая сістэма: пагаршаецца памяць, паслабляецца ўвага, парушаюцца мысленчыя працэсы, рэзка мяняюцца паводзіны. У нейкай меры дэфармуецца асоба: з’яўляецца жорсткасць, падаўленасць, скаванасць, замкнутасць, эмацыйнае аскудненне. Сістэматычныя выпіўкі прыводзяць да прывыкання. З’яўляецца псіхічная залежнасць.


Аналіз дадзеных за 2010-2017 гады сведчыць, што ўзровень спажывання алкаголю ў залежнасці ад узросту застаецца ранейшай. Энергетычныя напіткі і піва часцей п’юць у 16-29 гадоў. Віны і мацнейшае спіртное па-ранейшаму часцей ужываюць ў 30-49 гадоў.
Алкагалізм і іншыя віды залежнасці істотна ўскладняюць жыццё. Таму вельмі важна прымаць прафілактычныя меры, якія перашкаджаюць фарміраванню цягі да спіртнога ў маладога пакалення.

Фота для ілюстрацыі.
Алеся АРЭХАВА,
фельчар-валеёлаг РЦГЭ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта