Дэпрэсія і стрэсы ўплываюць на біяхімію мозга — прыгнятаюць яго актыўнасць і разбураюць структуру. Стрэс заразны. Да такой высновы прыйшлі канадскія вучоныя.
Мы становімся падобнымі на тых людзей, з якімі маем зносіны. Выбірайце сваё асяроддзе — якімі б мы ні былі ўнікальнымі, яно ўсё роўна ўплывае на нас. Над словамі акцёра Роберта дэ Ніра варта задумацца. Асабліва калі прыняць да ўвагі вынікі даследаванняў вучоных з Інстытута мозга Хоччыса пры Універсітэце Калгары.
ДАСЛЕДЧЫКІ паставілі вопыт на лабараторных мышах. У клетку да спакойнай мышы падсаджвалі іншага грызуна, які адчуваў павышанае ўзбуджэнне. Праз некаторы час высокі ўзровень гармона стрэсу назіраўся ў абодвух жывёл. Па меркаванні вучоных, гэты механізм спрацоўвае і з чалавекам. Пры пастаянным кантакце з крыніцай стрэсу магчымы сур’ёзныя збоі ў рабоце нервовай сістэмы.
ЭФЕКТЫЎНЫ сродак прафілактыкі дэпрэсіі — пазітыўны настрой. Каб яго падтрымліваць:
- штораніцы рабіце хаця б невялікую зарадку. Падчас фізічнай актыўнасці выпрацоўваюцца гармоны шчасця — эндарфіны;
- умейце заўважаць прыемныя дробязі;
- фільтруйце негатыўную інфармацыю;
- старайцеся больш часу праводзіць на свежым паветры.
Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах
друку падтрыхтавала
Кацярына РЫНКЕВІЧ.