Авторизация
 

Канцэрт з нагоды прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў адбыўся ў Міёрах

 На плячах Алены Аляксандраўны Кудраўцавай няма беласнежнага халата, але вызначыць, хто яна па прафесіі і цяпер нескладана. Выдае позірк. Вельмі доктарскі: адкрыты, наскрозь прасякнуты ўвагай.

Сваю справу ведала дасканала. Амаль 40 гадоў жыхары раёна не шукалі афтальмолага па гарадах, з хваробамі вачэй звярталіся ў райпаліклініку.


— Я з Маладзечна родам, — расказвае легендарны доктар. — Прыехала на Міёршчыну па размеркаванні, збіралася адпрацаваць і ўцячы. Аднак сустрэла тут свой лёс і засталася, як аказалася назаўсёды.


 Дні, запоўненыя клопатамі, трывогамі, прыёмамі пацыентаў, іх праблемамі, прабеглі хутка. Чым бліжэй да людзей, тым больш адчувальныя іх боль і пакуты. Усё гэта накладвае свой адбітак. Цяпер і ў доктара арганізм пачаў даваць збоі. Ды такія, што ўжо без урачэбнай дапамогі не абысціся, паскардзілася Алена Аляксандраўна ў адказ на пытанне, ці сумуе без любімай работы.


 Невясёлыя разважанні перапыніла ўрачыстая музыка з нагоды прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў. І доктар, як і іншыя ветэраны працы ў глядзельнай зале раённага Дома культуры, шчыра ўсміхнулася. Многія з яе калег пачыналі працоўную дзейнасць у Міёрскай ЦРБ — развівалі медыцынскае абслугоўванне, выводзілі галіну ў лідары вобласці. Побач і тыя, каму перадалі пачэсную эстафету. У кагосьці выхадны, хтосьці прыбег прама з прыёму пацыентаў ці толькі адышоў ад аперацыйнага стала. Многія засталіся на баявым пасту. І ў свята неабходна лячыць людзей. У адрас усіх, хто прызваны штодзённа клапаціцца пра здароўе, папярэджваць захворванні, вяртаць да паўнацэннага жыцця, гучалі шчырыя словы ўдзячнасці.


Як заўважыла галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая, сучасная медыцына ідзе па шляху пераўтварэнняў і прагрэсу, што спрыяе паляпшэнню якасці дапамогі хворым. Не адстаюць і міёрскія спецыялісты. Сёлетняе свята сустрэлі ў новай бальніцы, дзе створаны камфортныя ўмовы для пацыентаў і персаналу. Усё прадугледжана для ўрачэбнага развіцця. Нямала яшчэ належыць засвоіць і ўкараніць. За такое шчасце медыкі асабліва ўдзячны райвыканкаму і асабіста кіраўніку раёна Ігару Кузняцову. Ён разумее з паўслова, заўсёды падтрымлівае, пастаянна дапамагае вырашаць шматлікія пытанні аховы здароўя.


 У той жа час здаўна лічылася, што адной медыцыны недастаткова. Аблягчае боль менавіта суцяшэнне. Але на гэта здольны толькі лекар, нераўнадушны да чужой бяды. Заклікаць хворага да бадзёрасці, духоўнай стойкасці можа менавіта той, хто сам такі. Медыкі раёна стараюцца аказваць своечасовую, кваліфікаваную і чулую дапамогу сваім пацыентам. У тым асабліва вылучыліся старшая медсястра інфекцыйнага аддзялення Наталля Кавалеўская, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці Святлана Бірукова, загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі ЦРБ Вольга Гарбачэўская, памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ Вячаслава Мароз, якія ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя аблвыканкама. Старанні ўрача-гігіеніста цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Рыбікавай ацаніла кіраўніцтва абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.


За любоў да прафесіі, адданасць справе падзякаваў медыкам старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Праектаванне новай райпаліклінікі ўжо ва ўсіх на слыху. Са слоў Ігара Валер’евіча, на працягу наступных пяці гадоў нямала яшчэ давядзецца пачуць прыемных навін. За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны раённы ўрач-педыятр Любоў Ажаль. Падзяку старшыні заслужылі старшая медыцынская сястра аперацыйна-перавязачнага блока Жанна Касевіч, фельчар-лабарант мікрабіялагічнай лабараторыі РЦГЭ Ганна Янушкевіч.


 Ад усёй душы дзякавала калегам ветэран працы Галіна Леанідаўна Сінкевіч. Апынуўшыся на мяжы жыцця і смерці, яна як ніхто іншы адчула іх падтрымку і дапамогу.


— Здароўе, як шчасце. Калі яно ёсць, на яго не зважаеш. Але варта захварэць, прайсці выпрабаванне лёсу, пачынаеш асэнсоўваць: ці правільна жывеш, ці добра ставішся да людзей, ці прыстойныя твае ўчынкі, — разважала са сцэны былая медсястра. — Калі вылечваешся, быццам наноў нараджаешся на свет. Бадай, няма лепш адчування сваёй патрэбы. Яно ратуе. Яно надае сэнс жыццю.


Віншавала калег галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Федуковіч. У той цёплы на эмоцыі дзень вядучыя — урачы Святлана Бірукова і Уладзімір Пашковіч, выступоўцы жадалі медыкам прафесійнага плёну і здароўя, што спрыяе і творчаму натхненню. Пра рознабаковасць людзей у белых халатах сведчыла і фотавыстава ў фае, прысвечаная Году малой радзімы. А на сцэне яны паставілі канцэрт з некалькіх дзясяткаў яркіх і дынамічных нумароў. Свае задумкі паспяхова рэалізавалі пры дапамозе таленавітага персаналу, актывістаў, а таксама ўласных дзяцей, якіх невядома калі паспяваюць выхоўваць. За ўсе дасягненні заслужылі гарачыя апладысменты. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта