У Прадстаўніцтва “Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва” паступілі санаторныя пуцёўкі для аздараўлення дзяцей.
Санаторый “Свіслач”
З 7 верасня 2018 года.
Для дзяцей і падлеткаў з хваробамі:
-органаў дыхання,
-органаў стрававання,
-органаў кровазвароту.
Санаторый “Случ”
З 4 і 27 ліпеня 2018 года.
Для дзяцей і падлеткаў з хваробамі:
-органаў дыхання,
-органаў стрававання,
-органаў кровазвароту,
-касцёва-мышачнай сістэмы,
-мочапалавой сістэмы.
Пуцёўкі для дзяцей бясплатныя. Для дарослых — з даплатай у межах 20-30% ад кошту пуцёўкі.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да спецыяліста Прадстаўніцтва (райвыканкам, кабінет №30) або тэлефануйце 4 15 21 з 9.00 да 13.00 у рабочыя дні.
Людміла БЯЗЗУБЕНАК, вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва.