Авторизация
 

У Дзень прафілактыкі меланомы ў Міёрах

 У Дзень прафілактыкі меланомы дэрматавенеролаг райпаліклінікі Валянціна ГАЙБОВІЧ на сустрэчы з жыхарамі райцэнтра расказала, як папярэдзіць і своечасова выявіць хваробу.

Часцей меланома і рак скуры ўзнікаюць на адкрытых участках цела: твары, шыі, руках, нагах. У зоне рызыкі—радзімкі. Таму абавязкова звяртацца да ўрача, калі пігментная пляма змяніла колер або павялічылася, стала несіметрычнай, з яе выпалі валаскі. Любое ўтварэнне на скуры, якое не праходзіць за два тыдні, павінна выклікаць занепакоенасць.


Неабходна правяраць радзімкі, калі іх больш за сотню. Небяспечна, калі ў сям’і хтосьці хварэў на рак скуры або меланому. У зоне рызыкі і тыя, хто шмат загарае і наведвае салярыі.


Ва Украіне распрацавалі сістэму дыягностыкі меланомы АККОРД: Асіметрыя, Край (няроўны), Крывацечнасць, Афарбоўка (Окрас), Памер (Размер), Дынаміка (з’яўленне корак, трэшчын). Знайшлі хаця б адзін небяспечны фактар — ідзіце да анколага.


Дэрматавенеролаг звярнула ўвагу на неабходнасць карыстацца ахоўнымі крэмамі. Насіць сонечныя акуляры. Выбіраць натуральнае адзенне, якое закрывае цела. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта