Авторизация
 

Сцеражыцеся кляшчоў

 Кляшчы — галоўная напасць цёплых дзянькоў. Чалавек практычна не адчувае іх укусу, бо насякомае праз хабаток уводзіць са слінай у скуру абязбольвальнае рэчыва. Толькі на другі-трэці дзень ранка дае пра сябе ведаць. 

 

У чым небяспека?
Можна заразіцца клешчавым энцэфалітам. Інфекцыя паражае нервовую сістэму. Слабасць, разбітасць, ламота, амярцвенне ў вобласці шыі, плечавога пояса, рук і паясніцы, моцны галаўны боль, галавакружэнне, святлабоязь, ванітаванне, ірвота — так чалавечы арганізм рэагуе на таксіны віруса. Тэмпература, як правіла, трымаецца не ніжэй за 38 градусаў.


Можна заразіцца клешчавым барэліёзам (хвароба Лайма). У першую чаргу ўзбуджальнік паражае скуру, апорна-рухальны апарат, нервовую сістэму і сэрца. Прычым, не заўсёды адразу. Хвароба можа гадамі драмаць у арганізме ці працякаць вяла.
Адметнасць следу
Вакол месца ўкусу з’яўляецца кольцавая эрытэма — чырвань з прыпухласцю па краях. Можа быць маленькай, а таксама вельмі вялікай. У любым выпадку неабходна паказаць яе ўрачу. Хвароба Лайма не такая цяжкая, як клешчавы энцэфаліт, але нярэдка набывае хранічнае цячэнне — нават пасля своечасова пастаўленага дыягназу і правільнага лячэння.


У лесе, на пікніку
Пастарайцеся засцерагчыся ад напа- дзення кляшча:
- апраніце светлае адзенне з доўгімі, шчыльнымі рукавамі. Штаны запраўце ў шкарпэткі ці высокія боты. Абавязкова апраніце галаўны ўбор.

Апрацуйце адзенне рэпелентам;
- сцеражыцеся высокай травы і кустоў;
- для адпачынку лепш выбіраць сухія сасновыя лясы з пясчанай глебай, участкі без травы;
- праводзьце кожныя дзве гадзіны і адразу пасля выхаду з лесу сама- і ўзаемаагляды, каб своечасова выявіць насякомых.
Дома выбівайце адзенне і дасканала аглядайце ўсіх удзельнікаў паходу.


Пазнаць ляснога кляшча няцяжка: ён падобны да карычнева-чырвонага клапа. Галодны — невялікі, усяго 2-3 міліметры, “паабедаўшы” вырастае да 10-15.


Клешч можа перапаўзці на чалавека з цела хатняй жывёлы, у тым ліку кошак і сабак. Занесці ў дом яго можна і з букетам кветак.
Калі ўкусіў…
Кляшча трэба пастарацца выдаліць адразу. Можна пры дапамозе баваўнянай ніткі, стэрыльнай іголкі ад аднаразовага шпрыца. Асцярожна гайдаць цела ўправа і ўлева, каб вызваліць хабаток. Калі ён застаўся ў ране, выдаліць як стрэмку. Месца апрацаваць ёдам ці спіртам і пастарацца як мага хутчэй трапіць да ўрача. Цела кляшча ці яго фрагменты трэба пакласці ў посуд са шчыльнай крышкай. Папярэдне змясціць на дно крыху змочаную вадой гіграскапічную паперу. Аднак зрабіць аналіз і вызначыць ці заразны клешч, можна толькі ў лабараторыі Віцебскай гарадской эпідэмстанцыі, куды дастаўляць матэрыял давядзецца самастойна.


Летам барэліёзам можа быць заражана і малако, бо кляшчы кусаюць кароў і коз. Не забывайцеся кіпяціць яго.

Нельга кляшча расціскаць, асабліва, калі на руках драпіны. Калі зрабілі гэта выпадкова, памыйце рукі з мылам.

Фота для ілюстрацыі.

Ніямаддзін АСЛАНАЎ,
начальнік сектара СМЭ
Міёрскага МРА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта