Авторизация
 

Учора ўспаміналі памерлых ад СНІДу

 Учарашні дзень азднаменаваўся сумнай датай — Міжнародны дзень памяці людзей, памерлых ад СНІДу. Сёлета прапанавана звярнуцца да тэмы “У развагах пра наша мінулае рыхтуемся да нашай будучыні”. Яна дае магчымасць падумаць пра сябе, блізкіх, ушанаваць памяць тых, каго няма, зразумець людзей, якіх закранула праблема  ВІЧ-інфекцыі. Знак памяці і салідарнасці з імі — чырвоная стужка. 

Больш за 35 гадоў чалавецтва ведае пра існаванне ВІЧ-інфекцыі, асноўныя шляхі заражэння, аднак колькасць хворых з кожным годам павялічваецца. Як сведчыць статыстыка Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на планеце больш за 36 мільёнаў чалавек, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту. Каля 35 тысяч памерлі ад спадарожных СНІДу хвароб.


У Беларусі больш за 19 тысяч чалавек з дыягназам ВІЧ-інфекцыя. У Міёрскім раёне за перыяд статыстычнага назірання зарэгістравана сем выпадкаў. Цяпер з ВІЧ жывуць тры хворыя.


За апошнія гады заражэнне змясцілася ў старэйшыя ўзроставыя групы (35 гадоў і больш). Калі ў 2000-м годзе на 100 тысяч 35-39-гадовага ўзросту насельніцтва рэгістравалі 2,6 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, у 2010 — 23,5, у 2017 — больш за 78,1 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва гэтай узроставай катэгорыі. У параўнанні з 2000-м выяўляльнасць ВІЧ-інфекцыі ў 30-34 гады вырасла ў 7,9 разоў, у 35-39 гадоў — у 27 разоў. Цяпер часцей за ўсё ВІЧ-інфекцыя выяўляецца ва ўзросце 30-34 гадоў (22%) і 35-39 гадоў (22%), 40-44 гады (14,5%).
За чатыры месяцы года больш за 80% ад усіх новых выпадкаў, выяўленых у нашай краіне, даводзіцца на долю палавога шляху перадачы ВІЧ. Людзі ці не ведаюць пра меры прафілактыкі інфекцыі, ці грэбуюць імі з разлікам, што інфекцыя мае адносіны да пэўных груп насельніцтва, з якімі сябе не суадносяць. На сучасным этапе важным складнікам прафілактыкі стала ранняе выяўленне віруса. Таму ў краіне актыўна праводзіцца прапаганда тэсціравання і саматэсціравання.


У Дзень памяці існуе традыцыя шыць КВІЛТы — палотны, абрэзкавыя тканінныя карціны, прысвечаныя памяці блізкіх людзей, а таксама высаджваць дрэвы памяці — па колькасці гадоў, мінулых з пачатку сусветнай эпідэміі СНІДу. Праводзяцца тэматычныя акцыі, флэш-мобы, дабрачынныя мерапрыемствы.


У сталіцы адкрыта фотавыстава “Мост у будучыню”, якую ў наступным прадставяць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Запрашаем далучыцца да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў у нашым раёне, прымеркаваных да Міжнароднага Дня памяці людзей, памерлых ад СНІДу.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД,

загадчык аддзела

эпідэміялогіі РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта