Авторизация
 

У Міёрах пройдзе акцыя па прафілактыцы меланомы

 21 мая адзначаецца Дзень прафілактыкі меланомы. Гэта адзін з самых небяспечных відаў рака скуры. Штогод у свеце рэгіструецца звыш 232 тысяч новых выпадкаў, у Беларусі — да 700. Не абышла праблема і Міёршчыну. 

21 мая ў паліклінічным аддзяленні раённай цэнтральнай бальніцы пройдзе акцыя па прафілактыцы меланомы. У кабінеце №24 радзімкі правераць з 9 да 13 гадзін і з 13.30 да 14.57, №38—з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 15.58.

90-95% насельніцтва маюць пігментныя ўтварэнні, якія імітуюць меланому. Справакаваць яе могуць траўма, ультрафіялетавае апраменьванне і гарманальная перабудова арганізма, генетычная схільнасць. У групе павышанай рызыкі — людзі з белай скурай і рыжымі валасамі, з блакітнымі, шэрымі або зялёнымі вачыма, якія часта абпальваюцца ў спёку. Калі доўга знаходзіліся на сонцы і атрымалі апёкі. Асабліва гэта мае дачыненне да моладзі ва ўзросце да 20 год. Рызыка павялічваецца, калі блізкі хварэе на меланому або іншы рак скуры. Нічога прыемнага, калі на целе 100 і больш радзімак, а ў людзей да 20 год — звыш 50.


Калі радзімка змянілася, абавязкова звярніцеся да ўрача-анколага. Яна можа афарбавацца ў іншы колер, лупіцца або паверхня стане “лакавай”, запаліцца арэал вакол яе, размыцца контур невусу. Занепакоіць павінна і павелічэнне радзімкі, ушчыльненне, сверб, паленне, паколванне, трэшчыны, язвы, крывацечнасць. Нагоды для радасці няма, і калі пляма раптоўна знікла або з яе выпалі валаскі.
Каб папярэдзіць меланому, абмяжуйце час знаходжання на сонцы. Асабліва з 10 да 16 гадзін дня, калі ўльтрафіялетавыя промні найбольш небяспечныя. Абараніце скуру адзеннем, выкарыстоўвайце крэм ад сонца, насіце акуляры. Калі радзімка выклікае занепакоенасць, выдаліце яе.

Фота для ілюстрацыі.
Валянціна ГАЙБОВІЧ,

дэрматавенеролаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 949
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 526
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 341
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 969
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 895
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 916
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Госці краін
free counters
Партнеры сайта