Авторизация
 

Прафесійнае свята адзначылі медсёстры Міёршчыны

 Прафесійнае крэда супрацоўнікаў прыёмнага пакоя ЦРБ можна акрэсліць так — прафесійна, зладжана, з гумарам. Шмат чаго чуюць у свой адрас медыцынскія сёстры і малодшы медперсанал прыёмнага пакоя. Кампліменты, папрокі, удзячнасці, пагрозы, нават прапановы рукі і сэрца. Добрыя словы саграваюць, да грубасці навучыліся ставіцца з усмешкай. Самае важнае — якасна і зладжана рабіць сваю справу.

ЯК тэатр пачынаецца з вешалкі, так бальніца — з прыёмнага пакоя, заўважае старшая медсястра Жанна Бібік. Сюды прывозіць хворых і пацярпелых машына хуткай дапамогі і дастаўляюць нецвярозых парушальнікаў праваахоўнікі. Адсюль пачынаецца шпіталізацыя на стацыянар. Тут, перш чым адправіцца ў рэйс, праходзяць медагляд вадзіцелі прадпрыемстваў і арганізацый. Гэта аддзяленне, у якім, па меркаванні яго супрацоўнікаў, не абысціся без камунікабельнасці, псіхалагічнай устойлівасці, цярплівасці і гумару.


— Наш калектыў невялікі, усяго восем чалавек. Дружныя, згуртаваныя. Ведаем свае абавязкі, стараемся выконваць іх на належным прафесійным узроўні. Стаж работнікаў ад пяці і за трыццаць год. Усе медсёстры маюць вышэйшую катэгорыю. Перыядычна яе пацвярджаюць, — расказвае Жанна Генадзьеўна. — У змену дзяжураць медыцынская сястра і санітарка. Заступаем на дванаццаць гадзін. У сярэднім за дзяжурства дзесяць зваротаў. Бывае больш і наадварот.


РОЗНЫЯ прычыны прыводзяць у прыёмны пакой. Высокі ціск, болі ў сэрцы, траўмы і іншыя. Бінтуюць дзецям пабітыя калені, выдаляюць кляшчоў у аматараў ціхага палявання, рыхтуюць хворых да аперацыі. Складана ўявіць, як стройныя санітаркі нясуць пацыента на насілках на трэці паверх.


— Мы і самі не ведаем, адкуль сілы бяруцца, — кажуць яны. — Калі час ідзе на хвіліны, думаеш толькі пра тое, як выратаваць чалавека.
Напрыклад, у дзень нашай сустрэчы шпіталізавалі хворага на прабадную язву. Аперацыя прайшла паспяхова. Прывозілі на медагляд нецвярозага міліцыянеры. Такіх выпадкаў у практыцы нямала. Як і звязаных з імі гісторый, якія набываюць анекдатычнае адценне.
— Кожная з нас памятае сваё першае сутыкненне з грубасцю, першы выпадак, калі не паспелі дапамагчы, першыя словы ўдзячнасці, — заўважае Жанна Бібік. — У любой сітуацыі трэба дзейнічаць прафесіянальна, хутка, зладжана. Умець знаходзіць падыход да пацыентаў. З аднымі трэба пажартаваць, з іншымі трымацца сур’ёзна. Галоўнае — любіць сваю справу.


СА СЛОВАМІ старшай медсястры пагаджаюцца калегі — медсёстры Жанна Яроменак, Аксана Паўлюканец, Святлана Шаўлюга і малодшы медперсанал Вольга Савуць, Ганна Бунта, Ірына Крук і Ганна Драпеза. Ім камфортна працаваць поруч. У калектыве адчуваецца пазітыўная сяброўская атмасфера. Гатовы падставіць адна адной плячо і на працы, і ў вырашэнні іншых праблем. Ходзяць разам у лес па грыбы і ягады, ладзяць пікнікі на прыродзе, дзеляцца рэцэптамі нарыхтовак на зіму. Словам, і за сценамі бальніцы застаюцца дружнай камандай.


ПРЫЁМНЫ ПАКОЙ трымае цесную сувязь з іншымі аддзяленнямі бальніцы. Яго супрацоўнікі перадаюць калегам віншавальнае прывітанне, жадаюць моцнага здароўя і працоўных поспехаў. Словы ўдзячнасці адрасуюць адміністрацыі за разуменне, падтрымку і магчымасць заставацца ў добрай прафесійнай форме. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта