Авторизация
 

Сувязь сардэчна-сасудзістых захворванняў і аб'ёма таліі

 Сардэчна-сасудзістыя захворванні становяцца асноўнай прычынай смерці ва ўсім свеце. Выклікае трывогу, што яны ў наш час не шкадуюць нават маладых.

У Віцебскай вобласці амаль у 30-35% дарослых рэгіструецца павышаны артэрыяльны ціск. Каля чвэрці гэтага насельніцтва мае тое ці іншае захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы. Летась у стацыянарах вобласці зарэгістравана 2206 выпадкаў вострага інфаркта міякарда, 127 з якіх, на жаль, закончыліся фатальна.


На здароўе ўплываюць разнастайныя фактары рызыкі, сярод якіх вылучаюць немадыфікаваныя і мадыфікаваныя.


Фактары рызыкі
Немадыфікаваныя: пажылы ўзрост, мужчынскі пол, генетычныя фактары, якія садзейнічаюць узнікненню дысліпідэміі, артэрыяльнай гіпертэнзіі, парушэння талерантнасці да глюкозы, цукровага дыябету і атлусцення.


Анатамічныя і фізіялагічныя асаблівасці: артэрыяльная гіпертэнзія, дысліпідэмія, атлусценне і характар размеркавання тлушчу ў арганізме, цукровы дыябет.


Мадыфікаваныя паводніцкія фактары: курэнне, празмернае спажыванне алкаголю, нізкая фізічная актыўнасць, нездаровае харчаванне, схільнасць да стрэсаў.


Наяўнасць аднаго з фактараў рызыкі павялічвае смяротнасць мужчын 50-69 гадоў у 3,5 раза, а спалучэнне некалькіх — у 5-7 разоў.


Прафілактыка
Адмова ад курэння. Па дадзеных арганізацыі Сусветнай аховы здароўя, гэта звычка становіцца прычынай смерці 3,5 мільёна чалавек у год. Аматары цыгарэт ва ўзросце 30-40 гадоў у пяць разоў больш схільныя да развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. У курыльшчыкаў у 1,2-2,4 раза часцей адзначаецца паскоранае цячэнне атэрасклерозу сасудаў сэрца, галаўнога мозга, фарміруецца ішэмічная хвароба сэрца. Кожны сёмы з іх ліку пакутуе ад аблітэруючага артэрыіта. У выніку дзеяння нікаціну павышаецца ЧСС, узнікае спазм капіляраў, што прыводзіць да павышэння артэрыяльнага ціску, зніжэння сісталічнага аб’ёму крыві і ішэміі міякарда, узмацняецца схільнасць да трамбозу.


Здаровае харчаванне
Кожныя суткі неабходна спажываць не менш за 400 г агародніны і садавіны. Не захапляцца лёгказасваяльнымі вугляводамі, у першую чаргу цукрам. Солі можна да 4-5 г у суткі. Ікры, мазгоў, пячонкі, сметанковага масла, смятаны, слівак, яек есці менш за 300 мг/суткі, бо яны багатыя халестэрынам. Уключыць у рацыён прадукты, якія ўтрымліваюць поліненасычаныя тлустыя кіслоты: морапрадукты, рыбу — два разы ў тыдзень. Каля дзвюх сталовых лыжак у суткі спажываць ільнянога, аліўкавага, кукурузнага, сланечнікавага алеяў. Есці багатыя каліем і магніем сухафрукты, арэхі, кашы, печаную бульбу.


Залішняя вага павышае рызыку развіцця ішэмічнай хваробы сэрца і іншых, звязаных з атэра- склерозам. Аднак больш за 12% насельніцтва наогул не ведае сваёй вагі. Для вызначэння індэкса масы цела (ІМЦ) раім выкарыстоўваць простую формулу. ІМЦ=вага (кілаграмы)/рост (м2). 


ІМЦ да 24,9 — норма;
25-29,9 — залішняя вага;
30-34,9 — атлусценне І ступені;
35-39,9 — атлусценне ІІ ступені;
40 і больш — атлусценне ІІІ ступені.


Прычым, больш небяспечнае цэнтральнае атлусценне (мужчынскага тыпу), калі тлушч адкладаецца на жываце. Пра цэнтральнае атлусценне можна меркаваць па акружнасці таліі ў суадносінах да бёдраў. Рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў высокая ў мужчын з акружнасцю таліі больш за 94-102 см, у жанчын — адпаведна 80-88 см. Адносіны акружнасці таліі да акружнасці бёдраў у мужчын больш 1,0 і ў жанчын звыш 0,85 — больш дакладны паказчык цэнтральнага тыпу атлусцення. Для мужчын ад АТ менш за 102 сантыметры і жанчын з АТ менш за 88 см і/ці ІМЦ менш за 30 кг/м2 рэкамендуецца не набіраць вагу.


Для мужчын з АТ больш ці роўных 102 см і жанчын з АТ больш ці роўных 88 см і/ці ІМЦ больш ці роўных 30 кг/м2 рэкамендуецца зніжаць вагу.


Неабходна падтрымліваць узровень артэрыяльнага ціску не вышэй за 140/90 мм рт.сл. Павялічваць фізічную актыўнасць: па 30 хвілін у дзень, пяць разоў ці 75 хвілін у тыдзень.


Пасля з’яўлення першых прыкмет ішэмічнай хваробы сэрца фактары рызыкі працягваюць дзейнічаць, паскараюць прагрэсіраванне захворвання і пагаршэнне прагнозу, таму іх карэкціроўка павінна стаць састаўной часткай лячэння.

Фота для ілюстрацыі.
Алеся АРЭХАВА,
фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта