Авторизация
 

Малярыя — вострае інфекцыйнае захворванне

 Малярыя — вострае інфекцыйнае захворванне. Працякае цыклічна з ліхаманкавымі прыступамі. Крыніцай заражэння можа стаць хворы чалавек або яго носьбіт. Інфіцыраванне адбываецца пры ўкусе камара або пры пераліванні крыві. Магчыма і ўнутрычэраўное заражэнне.

Захварэўшы на малярыю, становішся заразным праз 7-10 дзён. Спачатку ліхаманка трымаецца пастаянна, праз некалькі сутак усталёўваецца цыклічнасць. Вылучаюцца перыяды дрыжыкаў, спякоты і потавы- дзялення. Прыступы звычайна ўзнікаюць раніцай. У першай палове дня падымаецца тэмпература. Дрыжыкі з’яўляюцца раптоўна. Тэмпература цела дасягае 39-40 градусаў і нават вышэй. Узмацняюцца галаўны боль, у паясніцы і мышцах. З’яўляюцца занепакоенасць, смага, зрэдку ванітаванне. Праз шэсць-восем гадзін праяўляецца фаза потавыдзялення. Хвораму становіцца лягчэй, аднак застаюцца слабасць і дрымотнасць.


Малярыйны прыступ доўжыцца ад шасці да дванаццаці гадзін. Ужо пасля другога-трэцяга павялічваюцца печань і селязёнка. Бляднее і жаўцее скура. Зніжаецца артэрыяльны ціск, з’яўляецца тахікардыя. Могуць узнікнуць ускладненні: кома, разрыў селязёнкі, трамбоз вен.


Абараніцца ад малярыі можна, выявіўшы хваробу на ранняй стадыі.


Асобам, якія збіраюцца ў эпіднебяспечныя краіны, праводзяць хіміяпрафілактыку. Пачынаюць яе за некалькі дзён да выезду. Піць лекі неабходна яшчэ на працягу двух тыдняў пасля вяртання дадому. Калі знаходзіцеся на эндэмічнай па малярыі тэрыторыі, неабходна прымаць прэпараты, якія дзейнічаюць на ўзбуджальнікаў хваробы менавіта гэтай мясцовасці.


Неабходна абараняцца ад укусаў камароў. Яны нападаюць у асноўным вечарам і ноччу. Апранайце адзенне, якое закрывае большую частку цела. Адкрытыя ўчасткі змазвайце рэпелентамі. Эфектыўныя натуральныя сродкі: масла гваздзікоў, эўкаліпту, базіліку або анісу наносяць на скуру. Можна пырснуць імі ў агонь.


У небяспечных па малярыі краінах належыць спаць у пакоі, дзе вокны і дзверы зацягнуты сеткай і пад сеткавым полагам, краі якога запраўлены пад матрац.


Выконвайце рэкамендацыі і правілы асабістай гігіены, своечасова звяртайцеся да ўрача. Гэта захавае здароўе і ўратуе жыццё.

Фота для ілюстрацыі.
Н. БЯЛЯЦКАЯ,

урач-тэрапеўт

раённай паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта