Авторизация
 

Бранхіяльная астма

 Бранхіяльная астма — хранічнае запаленчае захворванне дыхальных шляхоў. Праяўляецца прыступамі задышкі, а часта і кашлем. На іх фоне можа ўзнікнуць удушша. Пакутуюць ад бранхіяльнай астмы людзі ўсіх узростаў. Аднак часцей — дзеці. Палова з іх “перарастае” хваробу.

У ЗАЛЕЖНАСЦІ ад прычыны ўзнікнення прыступу выдзяляюць алергічную і неалергічную астму. У першым выпадку абвастрэнні здараюцца пры кантакце з пэўнымі раздражняльнікамі: пылком, поўсцю, хатнім пылам, некаторымі прадуктамі. Яны носяць сезонны характар. Прыступ алергічнай астмы часта суправаджаецца насмаркам і крапіўніцай. Пры неалергічнай хранічна запалёныя дыхальныя шляхі празмерна адчувальныя. Любое раздражненне выклікае спазмы бронхаў. Паветра з цяжкасцю праходзіць праз іх, таму ўзнікаюць кашаль і прыступы ўдушша.


 Прычын, якія могуць выклікаць прыступ астмы, вялікае мноства. Напрыклад, рэзкія пахі: тытунёвы дым, сродкі бытавой хіміі, мыла, парфумерыя, выхлапныя газы.


СІМПТОМЫ захворвання могуць праявіцца праз некалькі хвілін пасля фізічнай нагрузкі. Напрыклад, сілавых практыкаванняў, удыхання халоднага сухога паветра зімой.


Астма можа праявіцца і пасля прыёму сульфітаў, якія ўтрымліваюцца ў піве і віне.


Лячэнне павінна быць доўгім і неперарыўным. Самыя эфектыўныя гармоны ў выглядзе інгаляцый. Іх прызначаюць адразу, як толькі пастаўлены дыягназ. Хваробу неабходна задушыць з самага пачатку. Выкарыстоўваюць спелеа- і галатэрапію — лячэнне паветрам з утрыманнем соляў.


Пры бранхіяльнай астме неабходна прытрымлівацца дыеты. Гэта паскарае працэс выздараўлення. З рацыёну выключаюць прадукты з высокай алергеннасцю. Нельга есці морапрадукты, рыбу, ікру, тлустыя сарты мяса, вэнджаніну, бабовыя, шакалад, мёд, арэхі, таматы, прадукты з утрыманнем дражджэй. Непажаданыя цытрусавыя, клубніцы, маліна, дыня, персікі, абрыкосы, алкаголь. Лепш харчавацца чатыры-пяць разоў на дзень і не пераядаць. Карысна гатаваць ежу на пары, варыць, тушыць, запякаць.


ВЫЛЕЧЫЦЬ бранхіяльную астму можна. Галоўнае — дакладна выконваць прадпісанні ўрача і ліквідаваць фактары, якія могуць выклікаць прыступы.

Анжэліка НЯМІРА,

урач-тэрапеўт
раённай паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2021
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2021
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта