Авторизация
 

Міёры ў сусветнай кампаніі “Здароўе для ўсіх”

 Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з медыцынскімі работнікамі ўдзельнічае ў сусветнай кампаніі “Здароўе для ўсіх”. Сонечным красавіцкім днём тэрытарыяльны цэнтр адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў і гасцей. Пад кіраўніцтвам старшыні раённай арганізацыі “Чырвонага Крыжа” Ганны ЛІСКОВАЙ прайшла акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. 

Невыпадкова ў віншаваннях са святам жадаем здароўя. Яго шмат не бывае. Таму вельмі важна падтрымліваць свой арганізм у тонусе, асабліва калі бываюць збоі.


Неінфекцыйныя захворванні не перадаюцца ад чалавека да чалавека. Маюцца на ўвазе сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя, дыябет. На іх уплываюць стрэсы і іншыя негатыўныя фактары. Пра гэта расказала ўрач-тэрапеўт раённай паліклінікі Таццяна Шымуковіч.


 ЯНА звярнула ўвагу на тое, што многія хваробы можна калі не папярэдзіць, то хаця б аблегчыць. Трэба весці здаровы лад жыцця. Курэнне, нерацыянальнае харчаванне, нізкая фізічная актыўнасць, алкагалізм не дапамогуць стаць мацней. Вельмі важна своечасова праходзіць медыцынскія агляды. Гэта дапаможа выявіць павышаны артэрыяльны ціск, узровень дрэннага халестэрыну. Магчыма, хтосьці задумаецца і зменіць лад жыцця.


Таццяна Леанідаўна вымярала ціск наведвальнікам цэнтра. Жадаючыя ўзважыліся і даведаліся, у каго лішак або недахоп вагі.


Міярчанка Марыя Грыгаровіч карыстаецца парадамі ўрача разам з нетрадыцыйнай медыцынай. Адзінаццаты год яе лячэнне базуецца на духоўным падмурку. Марыя Адамаўна ўпэўнена, што найбольш негатыўна на здароўе ўплываюць нашы страхі. Правяла медытацыю разам з наведвальнікамі цэнтра. Паказала на практыцы, як пазбавіцца ад заган. Прымусіла паверыць у сілу слова.


Для таго, каб быць усебакова здаровым, неабходна надаваць увагу духоўнаму і фізічнаму складнікам. Гэта прадэманстравалі ўдзельнікам акцыі. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта