Авторизация
 

Корь обладает исключительной "летучестью"

 Адзёр (корь) — вострае віруснае захворванне. Часцей за ўсё ўразлівыя дзеці, таму яго прынята адносіць да “дзіцячых” інфекцый. Шырока распаўсюджана. Валодае выключнай “лятучасцю”, за гэта лічыцца самым заразным. Той, хто не хварэў на адзёр ці не прышчэплены, нават пры мімалётным кантакце з нездаровым падчэпіць інфекцыю. 

Адзёр перадаецца паветрана-кропельным шляхам. У знешняе асяроддзе выдзяляецца з верхніх дыхальных шляхоў: пры выдыху, размове, чханні, кашлі. Вірус на працягу двух гадзін можа лунаць у паветры, таму ёсць верагоднасць падчапіць яго нават пры знаходжанні ў пакоі, у транспарце, дзе быў хворы.


Ад моманту заражэння да першых прыкмет нездароўя праходзіць 9-11 дзён ці больш. У гэты перыяд непакояць насмарк і кашаль, чырванеюць вочы, можа павышацца тэмпература, з’яўляюцца характэрныя сімптомы: дробныя чырвоныя плямы на слізістай абалонцы мяккага і цвёрдага нёба, падобныя да манных круп ці вотруб’я бялёсыя плямы на шчоках і вуснах. Яны знікаюць, як толькі з’яўляецца сып. Перыяд высыпанняў пачынаецца з паўторнага і значнага павышэння тэмпературы цела і сімптомаў інтаксікацыі арганізма.


Сып пры адзёры дробная, шматлікая, яркая. Пакрывае ўсё цела, можа нават утвараць кровазліццё. Высыпанні з’яўляюцца паэтапна звычайна за тры дні — спачатку на твары і шыі, на наступны дзень — на тулаве, руках і бёдрах, пасля — на голенях і падэшвах. Затым узнікае шалушэнне і пацямненне скуры (пігментацыя). Больш за ўсё хвароба небяспечная ўскладненнямі, сярод якіх ларынгіты і ларынгатрахеабранхіты, запаленні лёгкіх, сярэдняга вуха, энцэфаліт, міякардыт.


Калісьці ад адзёру і яго ўскладненняў памірала кожнае чацвёртае дзіця. Захворваемасць знізілася ў сотні разоў дзякуючы распрацаванай у 1963 годзе спецыяльнай вакцыне, якая і цяпер лічыцца надзейным сродкам прафілактыкі. Нават у выпадку заражэння адзёр працякае ў больш лёгкай форме.


У сувязі з эпідэмічным распаўсюджаннем хваробы ў Еўрапейскім рэгіёне павысілася верагоднасць інфіцыравання не маючых устойлівага імунітэту да яе жыхароў Беларусі ў час паездак за мяжу і завоз яе на нашу тэрыторыю. Прышчэпка ўваходзіць у планавы каляндар вакцынацый. Для прафілактыкі яшчэ спатрэбіцца:


- пры падазрэнні на захворванне выклікаць урача, з першага дня і да нармалізацыі тэмпературы забяспечыць пасцельны рэжым і спакой;
- сістэматычна праветрываць памяшканне, яно павінна быць светлым, чыстым з тэмпературай паветра не вышэй за 18-20 градусаў.

Праводзіць вільготную ўборку, выкарыстоўваць бактэрыцыдную лямпу для дэзынфекцыі паветра;
- выконваць правілы асабістай гігіены;


- рацыянальна і збалансавана харчавацца, абагачаць вітамінамі і мікраэлементамі арганізм, займацца спортам, загартоўвацца;
- за членамі сям’і, дзе быў хворы, устанавіць медыцынскае назіранне на працягу 17 дзён.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД, загадчык
аддзела эпідэміялогіі РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта