Авторизация
 

Пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі, венерычных і скурных захворванняў гаварылі ў Міёрах

 У пятніцу, 6 красавіка, у райвыканкаме адбылося пасяджэнне раённай міжведамаснай камісіі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, венерычных і скурных захворванняў. Яго работу каардынавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак.

ЗАГАДЧЫЦА аддзела эпідэміялогіі РЦГЭ Алена Танкавід азнаёміла з сітуацыяй па ВІЧ-інфекцыі ў рэспубліцы і непасрэдна ў раёне. Прывяла лічбы статыстыкі. Віцебская вобласць займае перадапошнюю пазіцыю па колькасці захварэўшых.Найбольшая рызыка інфіцыравання ва ўзроставай групе 15-49 гадоў. Непакоіць, што хвароба хутка распаўсюджваецца. За два месяцы года зарэгістравана 233 выпадкі.


Алена Аляксееўна акрэсліла задачы Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. У прыватнасці, падпраграма 5 уключае: забеспячэнне ўсеагульнага доступу да дыягностыкі, лячэння, догляду і сацыяльнай падтрымкі ў сувязі з ВІЧ-інфекцыяй; прафілактыку вертыкальнай перадачы ВІЧ-інфекцыі ад маці дзіцяці і выпадкаў перадачы ВІЧ, звязаных з аказаннем медыцынскай дапамогі; зніжэнне распаўсюджвання ВІЧ у групах насельніцтва з высокай рызыкай інфіцыравання.


МЕРАПРЫЕМСТВЫ па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі ў раёне праводзяцца ў рамках Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам, Дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу. Яны ахопліваюць не толькі моладзь, але і старэйшае пакаленне. У раённай бальніцы распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы ВІЧ, вызначаны адказныя асобы. Два разы ў год праводзяцца адпаведныя заняткі. Персанал забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, аднаразовым інструментам, дэзынфіцыруючымі сродкамі.


Вядзецца растлумачальная работа ў калектывах. Праходзяць гутаркі, “круглыя сталы”, выступленні па ўнутранай сувязі, заняткі ў школах здароўя. На базе раённай бальніцы аказваецца псіхалагічная падтрымка. Распаўсюджваюцца лістоўкі, буклеты. Дзеці ўдзельнічаюць у конкурсах плакатаў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу. У школах праходзяць тэматычныя выставы, лекцыі і дыскусіі, прагляд кінастужак з іх далейшым абмеркаваннем.

Алена Танкавід прывяла тонкасці інфармацыйнай стратэгіі па тэме ВІЧ-інфекцыі.


АКТЫЎНА вядзецца прафілактычная работа ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пра гэта паведаміла спецыяліст Марына Дзям’янава. Сумесна з установамі аховы здароўя, раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, аддзелам унутраных спраў праводзяцца акцыі “Скажам наркотыкам НЕ”, “Стоп, СНІД!”. Супрацоўнікі цэнтра прапагандуюць здаровы лад жыцця, дэманструюць школьнікам відэаролікі, абмяркоўваюць іх. Распрацоўваюць і раздаюць буклеты і лістоўкі прафілактычнага характару. Пастаянна працуе ананімны тэлефон даверу. Асаблівую ўвагу надаюць маладым інвалідам.


ПАПЯРЭДЖАНЫ — значыць узброены. Таццяна Алегаўна звярнула ўвагу на неабходнасць афармлення нагляднасці па прафілактыцы ВІЧ, наркаманіі і п’янства ў медыцынскіх установах, школах, гандлёвых аб’ектах. Заклікала быць больш актыўнымі, арганізоўваць і ўдзельнічаць у акцыях, “круглых сталах”. Пераймаць вопыт работы ў калег з суседніх рэгіёнаў. 

Фота для ілюстрацыі.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта