Авторизация
 

Клешч можа "падарыць" клешчавы энцэфаліт і хваробу Лайма

 У вясенне-летні сезон для чалавека і жывёл небяспечныя іксодавыя кляшчы, якія пераносяць цяжкія захворванні — клешчавы энцэфаліт і хваробу Лайма. Заразіцца можна пасля прысмоктвання інфіцыраванага насякомага ці пры яго расцісканні голымі рукамі. Ёсць рызыка захварэць на клешчавы энцэфаліт і пры ўжыванні некіпячонага казінага малака ад пакусанай кляшчамі жывёлы. 

Клешчавы энцэфаліт — вострае віруснае захворванне з дрыжыкамі, моцным галаўным болем, ванітаваннем, ірвотай, колючымі болямі ў канечнасцях. Ліхаманкавы стан трымаецца 4-5 дзён, пасля знікае, каб праз 1-2 тыдні ўзнавіцца ў выглядзе паражэння мазгавых абалонак: узмацняецца галаўны боль, далучаецца напружанасць патылічных мышц, святлобоязь.


Хвароба Лайма — вострая, бактэрыцыдная, пераходзіць у хранічную. Праяўляецца паражэннем скуры, нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, апорна-рухальнага апарата, агульнай інфекцыйнай інтаксікацыяй. Калі ў месцы прысмоктвання кляшча праз 1-2 тыдні ці праз месяц з’яўляецца чырвоная пляма, а ў сярэдзіне — белая, якая павялічваецца, а пасля кольцы бачны ў іншых месцах, — значыць адолела хвароба Лайма. Людзі скардзяцца на галаўны боль, агульную слабасць, недамаганне, тэмпературу цела да 38 градусаў. Калі не лячыцца, развіваюцца цяжкія паражэнні органаў і сістэм.


Калі збіраецеся ў лес, на прагулку па зарасніках, каўнер кашулі, манжэты, шкарпэткі павінны шчыльна прылягаць да цела, куртку лепш апрануць з башлыком. Галаву — закрыць хусткай ці шапкай. Штаны запраўляйце ў боты. Адзенне выбірайце светлае, аднатоннае. Як мага часцей трэба праводзіць сама- і ўзаемаагляды. Вярнуўшыся дадому, адзенне лепш дасканала ператрэсці, агледзець цела. Так жа ўважліва варта сачыць за козамі. Малако ад іх ужываць толькі кіпячонае.


Калі насякомае прысмакталася, трэба як мага хутчэй яго выдаліць. Лепш звярнуцца для гэтага ў траўматалагічны ці хірургічны кабінет. Калі такой магчымасці няма, можна выцягнуць кляшча пінцэтам за брушка, злёгку разгойдваючы. Ці накінуць пятлю з ніткі як мага бліжэй да хабатка і выкручваць па стрэлцы гадзінніка. Месца ўкусу трэба апрацаваць 3% перакісам вадарода, ёдам ці спіртавым растворам. Пасля тэрмінова звяртайцеся да ўчастковага тэрапеўта ці педыятра, які прызначыць прафілактычнае лячэнне.


Калі ёсць жаданне лабараторна даследаваць выдаленага кляшча, пакладзіце яго ў чысты флакон са шчыльнай крышкай. Адрас бліжэйшай медарганізацыі, дзе выконваюць такую паслугу платна, можна даведацца ў медыкаў, куды звярнуўся пацярпелы.
Выконвайце рэкамендацыі, што дазволіць пазбегнуць непажаданых наступстваў ад сустрэчы з кляшчамі.

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД,

загадчык аддзела

эпідэміялогіі РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта