Авторизация
 

Акцыя “Белы рамонак” у Міёрах і абавязковая флюараграфія

 Рамонак невыпадкова выбралі сімвалам барацьбы з туберкулёзам. Ён азначае здаровае дыханне. 27 сакавіка ў тэрытарыяльным цэнтры прайшла акцыя “Белы рамонак”, прымеркаваная да Дня барацьбы з туберкулёзам. Яе арганізатарам выступіла старшыня раённага аб’яднання Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова.

22 жыхары раёна маюць актыўную форму туберкулёзу. Самае страшнае, што чалавек можа нават не здагадвацца, што ён носьбіт хваробы. Заражае іншых.


 Урач-фтызіятр Мікалай Голуб расказаў, як Роберт Кох у 1882 годзе адкрыў узбуджальнік туберкулёзу. Папярэдзіў, што адзіны верны спосаб выявіць хваробу — флюараграфія. Яе неабходна праходзіць не радзей чым раз у два гады. Каб атрымаць хуткі вынік, прымяняюць метад GeneXpert. Ён выяўляе хваробатворныя бактэрыі ў макроце.


Спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання Марына Кайнарава паказала чуллівы відэаролік, гісторыю адной сям’і, якую не пашкадаваў туберкулёз. Потым удзельнікі сустрэчы выйшлі на вуліцу. Стартавала акцыя “Белы рамонак”. Валанцёры Дзмітрый Віткоўскі, Юрый Савуць, Наталля Дубік, Анастасія Кулянок, Максім Жугар, Людміла Бакевіч, Алена Плехтан, Міраслава Плотнікава раздавалі прахожым маляўнічыя буклеты па прафілактыцы небяспечнай хваробы і паветраныя шары.
— Толькі ваша актыўная грамадзянская пазіцыя дапаможа не дапусціць туберкулёз! — падагульніла Ганна Віктараўна. 

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта